«Яны хочуць не новых законаў, а пазбавіцца ад існуючых»: генеральны дырэктар Nvidia заявіў, што кіраўнікі ШІ-лабараторый палохаюць апакаліпсісам не проста так
Кіраўнік Nvidia Джэнсэн Хўан раскрытыкаваў кіраўнікоў вядучых ШІ-кампаній, якія рэгулярна папярэджваюць пра пагрозу гібелі чалавецтва. У інтэрв’ю CBS News ён абвінаваціў іх у крывадушнасці і заявіў, што заклікі ўзмацніць нагляд за галіной хаваюць зусім іншыя мэты.
Кіраўнік Nvidia Джэнсэн Хўан раскрытыкаваў кіраўнікоў вядучых ШІ-кампаній, якія рэгулярна папярэджваюць пра пагрозу гібелі чалавецтва. У інтэрв’ю CBS News ён абвінаваціў іх у крывадушнасці і заявіў, што заклікі ўзмацніць нагляд за галіной хаваюць зусім іншыя мэты.
«Чытайце паміж радкоў. Насамрэч яны просяць не новых законаў. Яны просяць вызваліць іх ад тых законаў, якія ў нас ужо ёсць», — заявіў Хўан, каментуючы заклікі лідараў індустрыі да дзяржаўнага рэгулявання. І дадаў, што «яны відавочна робяць гэта паводле нейкіх схаваных прычын».
Хўан удакладніў, што не ведае, якія менавіта матывы пераследуюць ягоныя калегі. Але назваў спробы запалохваць грамадства «безадказнымі» і «недарэчнымі».
Заявы кіраўніка Nvidia перагукваюцца з пазіцыяй Дональда Трампа, які заявіў, што для забеспячэння бяспекі тэхналогій новыя рэгулятарныя нормы не патрэбны, і абяцаў не перашкаджаць росту «гэтай неверагоднай галіны». Дырэктар Упраўлення навукова-тэхнічнай палітыкі Майкл Крацыёс таксама адхіліў ідэю дзяржаўнага ўмяшання, іранічна адзначыўшы ў эфіры Fox News, што калі распрацоўшчыкі лічаць свае прадукты небяспечнымі, яны могуць «папросту спыніцца» самі.
Хваля дыскусій паднялася пасля таго, як шэраг ключавых топ-менеджараў ШІ-сферы заклікаў запаволіць распрацоўку ШІ. Кіраўнік Anthropic Дарыё Амадэі прапанаваў план па ўзмацненні мер бяспекі і заклікаў улады ЗША ўмяшацца з «меркаванняў антыманапольнага характару». Маніфест Амадэі публічна падтрымалі Сэм Альтман ды Іланн Маск.
Хўан выступіў супраць умяшання дзяржавы. У інтэрв’ю CBS ён падкрэсліў, што пры штучным запавольванні амерыканскіх лабараторый ЗША толькі саступяць пазіцыі Кітаю, а для самаабмежавання кампаніям не патрэбны дырэктывы зверху.
«Не патрэбныя новыя правілы. Трэба прымяняць тыя законы, якія ў нас ужо ёсць», — рэзюмаваў Хўан.
Релоцировались? Теперь вы можете комментировать без верификации аккаунта.