Amazon сказала, што распрацоўшчыкі мала кодзяць — выпусціла для іх АІ-асістэнта
У воблачным падраздзяленні Amazon сцвярджаюць, што распрацоўшчыкі ў сярэднім выдаткоўваюць усяго толькі адную гадзіну на дзень уласна на напісанне кода. Астатні час яны нібыта праводзяць за нуднымі аднастайнымі заняткамі накшталт вывучэння кодавых баз, складання дакументацыі, адладкі кода, падрыхтоўкі рэлізаў, выпраўлення ўразлівасцяў і вырашэння іншых праблем.

Адкуль у кампаніі такія звесткі, яна не ўдакладняе. Але на канферэнцыі re:Invent у аўторак CEO AWS Мэт Гарман паказаў інструмент для распрацоўшчыкаў, які вызваліць ім час для больш творчых задач. АІ-агент пад назвай Q Developer даступны ў дзвюх версіях — платнай і бясплатнай. Генератыўны асістэнт прызначаны для праектавання, стварэння, тэсціравання, разгортвання і суправаджэння софту. З ім карыстальнікам будзе хутчэй разбірацца з кодам, дакументаваць новы функцыянал і выкочваць яго.
Паводле даных GitLab, распрацоўшчыкі выдаткоўваюць на задачы, не звязаныя з праграмаваннем, больш за 75% часу. Гендырэктар Google Сундар Пічаі прызнаўся, што чвэрць усяго кода кампаніі напісаная АІ, і ў цэлым тэхналогія спрыяльна адбіваецца на прадукцыйнасці яе інжынераў.
Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.
На митах интеллект за разрабов будет сидеть?
боты же
А как же митинги?
3-5 в день, желательно. И еще по часу на подготовку к демо и планингу, например.
Карыстальнік адрэдагаваў каментарый 7 снежня 2024, 14:13