Швецыя вырашыла замяніць кнігі камп'ютарамі 15 гадоў таму, а цяпер выдаткуе больш за €100 млн, каб вярнуць усё назад
Нягледзячы на паўсюднае распаўсюджванне тэхналогій у свеце, шведскі ўрад вырашыў прытармазіць лічбавізацыю ў адукацыі. Тут плануюць вярнуць у навучальны працэс папяровыя падручнікі, піша The Universal News Network. Змена падыходу да выкладання справакаваная падазрэннем, што электронныя інструменты негатыўна ўплываюць на вучобу і развіццё дзяцей.

У 2009 годзе Швецыя пачала павальна мадэрнізаваць школы, замяняючы друкаваныя кнігі камп’ютарамі і іншымі лічбавымі інструментамі. Мэтай было падрыхтаваць вучняў да жыцця ў свеце, дзе пануюць тэхналогіі. Улады лічылі, што камп’ютары і планшэты зробяць вучобу больш займальнай і даступнай. Традыцыйныя кнігі паступова саступілі месца іх лічбавым версіям, якія выглядалі больш таннымі і сучаснымі. Але з часам выявіліся негатыўныя бакі прагрэсу.
Так, з’явіліся даследаванні, згодна з якімі пры чытанні з экрана (асабліва з высокай яркасцю) вочы напружваюцца больш, чым пры чытанні звычайных кніг, увага засяроджваецца горш, а таксама пакутуе разуменне і запамінанне прачытанага. Акрамя таго, з гаджатамі ў руках дзеці адцягваюцца на гульні і інтэрнэт замест таго, каб слухаць на ўроку. Залежнасць ад гаджатаў таксама негатыўна ўплывае на сацыяльныя навыкі школьнікаў і аб’ём увагі — трывогу б’юць і бацькі, і настаўнікі.
Таксама ў Швецыі заўважылі пагаршэнне ключавых навыкаў-чытання і пісання — сярод школьнікаў. Гэта звязваюць з тым, што дзеці з малых гадоў вытарашчваюцца ў гаджаты. Тут прызнаюць, што рэзка адмовіцца ад звыклых метадаў навучання, не падумаўшы аб доўгатэрміновых наступствах, было памылкай.
Таму шведскія ўлады вырашылі змяніць курс. Ад 2022 да 2025 года будзе выдзелена €104 млн, каб вярнуць папяровыя кнігі ў навучальны працэс. У планах-зрабіць так, каб у кожнага вучня быў фізічны падручнік па кожным прадмеце. Частка грошай пойдзе на фінансаванне кампаній, якія дапамогуць школам вярнуцца да традыцыйнага працэсу навучання.
Адмаўляцца ад электронных кампанентаў у адукацыі ў Швецыі не збіраюцца. Хутчэй, тут хочуць знайсці баланс паміж тэхналогіямі і традыцыйнымі метадамі навучання, абмежаваўшы першыя і выкарыстоўваючы іх разумней.
А всего-то и нужно заменить планшеты читалками со стилусами (уже даже цветными) на основе электронной бумаги. И не поиграешь, и писать можно вполне себе неплохо, и с глазами все ок.
Жаль, что E-Ink девайсы не прижились массово. Так-то для глаз очень крутая штука. Плюс практически неубиваемый девайс за счет простоты технологии. И не требующий частой зарядки.
Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.
Это не единственное в чем шведы плохо умеют просчитывать, знаю по 15ти летнему опыту с ними
А всего-то и нужно заменить планшеты читалками со стилусами (уже даже цветными) на основе электронной бумаги. И не поиграешь, и писать можно вполне себе неплохо, и с глазами все ок.
Жаль, что E-Ink девайсы не прижились массово. Так-то для глаз очень крутая штука. Плюс практически неубиваемый девайс за счет простоты технологии. И не требующий частой зарядки.
На арабском сразу печатайте.
Зачем им для тебя печатать? Ты им не нужен