Агентаманія: грамадскія месцы запоўнілі вайбкодэры з адкрытымі ноўтбукамі — нельга перарываць задачу
У свеце распрацоўкі ШІ ўзнік новы дзіўны трэнд, што ўжо стаў мемам: людзі ходзяць па офісах, паркоўках, аэрапортах і нават катках з прыадчыненымі ноўтбукамі. Прычына — яны не могуць прыпыніць сесію: ШІ-агенты, як Claude Code або OpenAI Codex, часта запускаюцца лакальна або патрабуюць стабільнага інтэрнэту, і калі зачыніць экран, усё зробленае знікне. З такімі «вайбкодэрамі» з ЗША, Канады і Нідэрландаў пагаварыў Business Insider.

Для старонняга назіральніка гэтая «агентаманія» выглядае дзікунска: адзін з герояў ловіць касыя позіркі бацькоў на катку, дзе трэніруюцца ягоныя дочкі. Калі треніроўка сканчаецца, ён ідзе ў распранальню развязваць дзецям канькі, трымаючы ноўтбук палусхіленым на паліцы, і пастаянна аглядаецца, ці скончыў ШІ сваю працу.
Вайбкодэры вынаходзяць розныя хітрыкі, каб не выглядаць занадта дзіўна і пры тым не рабіць перапынкаў у працы над кодам. Хтосьці трымае зазор пальцам, хтосьці хавае ўключаны ноўтбук у сумку палусхіленым, спадзеючыся, што ён не перагрэецца па дарозе.
Геаграфія гэтага шаленства вялікая. Вайбкодэры сядзяць з імі ў аэрапортах, трымаючы Claude да самага крэсла і адцягваюць з пасадкай да апошняга, толькі каб не спыняць доўгую задачу. 15-гадовыя школьнікі носяць адкрытыя ноўтбукі паміж урокамі, тлумачаць настаўнікам і сябрам, што ў іх запушчаны агенты і нельга страціць токены. У офісах дызайнеры і менеджары ходзяць так на мітынгі. Паўадчыненая крышка — цяпер новы этыкет: і задача ў працэсе і не выглядаеш няветліва з цалкам распахнутым экранам.
Для многіх такі стыль працы — нагода для сораму. Людзі адчуваюць няёмкасць, калі бачаць адбітак свайго яркага экрана у вачах мінакоў. У Сан-Францыска градус дыскамфорту ніжэйшы: там паўадкрыты ноўтбук у аўтобусе стаў настолькі звычайным відовішчам, што інжынеры адчуваюць сябе бяспечна сярод сваіх.
Релоцировались? Теперь вы можете комментировать без верификации аккаунта.