Дапамажыце dev.by 🤍
Падтрымаць

Кітай пачаў антыманапольнае расследаванне супраць Google у адказ на мыта Трампа, у Канадзе адмовіліся ад Starlink

Улады Кітая ў аўторак анансавалі шэраг мер у дачыненні да амерыканскіх кампаній. Гэта зроблена на фоне ўступлення ў сілу 10%-нага мыта на ўвоз тавараў з гэтай краіны ў ЗША, уведзеных Дональдам Трампам, паведамляе Reuters.

Пакінуць каментарый

Дзяржаўнае ўпраўленне па рэгуляванні рынку Кітая пачало расследаванне супраць Google. Кампанію падазраюць у парушэнні антыманапольнага заканадаўства. Якія менавіта яе дзеянні ведамству здаюцца супрацьпраўнымі, як і іншыя дэталі справы, яно не тлумачыць.

Пашукавік і іншыя прадукты Google у Кітаі заблакаваныя, азіяцкая краіна дае каля 1% глабальнай выручкі тэхнагіганта. Google зарабляе тут на супрацоўніцтве з партнёрамі, напрыклад, з рэкламадаўцамі. У 2017 годзе кампанія абвясціла пра запуск у Кітаі невялікага АІ-цэнтра, але праз два гады праект распусцілі, і цяпер яна не праводзіць АІ-даследаванняў у краіне.

Акрамя гэтага, Міністэрства камерцыі Кітая ўнесла ў спіс «ненадзейных» арганізацый амерыканскую біятэхналагічную кампанію Illumina і карпарацыю PVH, якая валодае брэндамі Calvin Klein і Tommy Hilfiger. Яны нібыта ўшчамлялі кітайскіх гульцоў і нанеслі шкоду іх правам і інтарэсам. Кампаніі з згаданага спіса могуць абкладацца штрафамі і падвяргацца абмежаванням на вядзенне бізнэсу. Таксама кітайскія ўлады ўвялі 10%-нае мыта на ўвоз фермерскага абсталявання і некаторых відаў транспарту з ЗША. Яны пачнуць дзейнічаць 10 лютага.

У мінулым снежні Кітай пачаў антыманапольнае расследаванне супраць Nvidia. Яго лічаць адказам на абмежаванні, уведзеныя папярэдняй адміністрацыяй ЗША супраць кітайскага паўправадніковага сектара.

Між тым Трамп увёў 25%-нае імпартнае мыта для Канады і Мексікі. Канада ў адказ увяла 25%- нае мыта на тавары з ЗША. Таксама ўлады канадскай правінцыі Антарыа заявілі, што да скасавання тарыфаў амерыканскім кампаніям забаронена ўдзельнічаць у мясцовых урадавых кантрактах, у выніку чаго яны страцяць дзясяткі мільярдаў долараў. Было абвешчана пра скасаванне кантракта са Starlink коштам $68 млн. Пазней Трамп на месяц адклаў мыта для дзвюх суседніх краін, а для Кітая — не. У Антарыа таксама прыпынілі рэалізацыю сваіх мер у адказ, уключаючы разрыў з інтэрнэт-сэрвісам Ілана Маска.

Кітай пачаў антыманапольнае расследаванне супраць Nvidia ў адплату ЗША
Кітай пачаў антыманапольнае расследаванне супраць Nvidia ў адплату ЗША
Па тэме
Кітай пачаў антыманапольнае расследаванне супраць Nvidia ў адплату ЗША

Хочаце паведаміць важную навіну? Пішыце ў Telegram-бот

Галоўныя падзеі і карысныя спасылкі ў нашым Telegram-канале

Абмеркаванне
Каментуйце без абмежаванняў

Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.

Каментарыяў пакуль няма.