IT-спецыяліст з пяццю працамі змагаецца з сумленнем і зарабляе амаль мільён долараў
Business Insider расказаў гісторыю ІТ-спецыяліста пад псеўданімам Дэм’ен, якая паказвае, на што гатовы чалавек дзеля фінансавай бяспекі ў нестабільныя часы. Яшчэ год таму ён патаемна сумяшчаў тры дыстанцыйныя працы, але да гэтай вясны іх стала пяць. Цяпер яго сукупны даход складае каля $746 тысяч у год, але на фоне масавых звальненняў у тэхнасектары ў яго пачало грызці сумленне.
Business Insider расказаў гісторыю ІТ-спецыяліста пад псеўданімам Дэм’ен, якая паказвае, на што гатовы чалавек дзеля фінансавай бяспекі ў нестабільныя часы. Яшчэ год таму ён патаемна сумяшчаў тры дыстанцыйныя працы, але да гэтай вясны іх стала пяць. Цяпер яго сукупны даход складае каля $746 тысяч у год, але на фоне масавых звальненняў у тэхнасектары ў яго пачало грызці сумленне.
«Не хачу забіраць усе вакансіі, калі навокал поўна людзей, якім праца сапраўды неабходная», — прызнаецца ён. Праз гэтае пачуццё віны Дэм’ен вырашыў пакуль не браць шостую дамову, хаця прапановы ёсць.
Яго дзень пачынаецца, а 4 гадзіне раніцы. Пасля трэніровак ён садзіцца за маніторы і да 6 гадзін ужо ў сетцы, балансуючы паміж трыма часавымі паясамі сваіх працадаўцаў. Да 17 гадзін ён звычайна заканчвае ўсе справы. Сакрэт поспеху ў тым, што кампаніі, на ягоную думку, часта перацэньваюць аб’ём працы, які можа выканаць адзін чалавек. «Я папросту не даю ім падставаў думаць, што за мной трэба сачыць», — тлумачыць Дэм’ен. Ён выдае якасны вынік, а каб статус актыўнасці заўжды свяціўся зялёным, ён сам напісаў праграму для яе імітацыі.
Галоўны матыватар такога ладу жыцця — страх застацца ні з чым. Калі летась адна з ягоных прац «адвалілася», ён выдаў паўгода на пошукі новай. «Я тады падумаў: „Калі б я сапраўды быў беспрацоўным, я б шэсць месяцаў чакаў хоць які адказ“», — успамінае ён. Гэта ўмацавала ягонае жаданне мець некалькі прац для падстрахоўкі адначасова.
Нягледзячы на вялікія даходы, якія дазволілі ягонай жонцы звольніцца, а сям'і — набыць новы дом і аўта, Дэм’ян разумее, што доўга так не пратрымаецца. Цяпер ён актыўна ўкладваецца ў нерухомасць, каб стварыць пасіўны даход і скончыць з гіперзанятасцю. «Я не хачу працаваць у такім рэжыме вечна», — падсумоўвае герой, дадаючы, што ў якісь момант у чалавека проста заканчваюцца рэчы, якія яму хацелася б купіць.
«За грашыма — гэта ў сантэхнікі». Айцішнік не зарабіў і $500 на дзвюх працах
Аляксей паспрабаваў увайсці ў ІТ у 2022-м. Занадта позна, як ён цяпер лічыць. Да гэтага працаваў пераважна рукамі, і ў ягоным выпадку — з эпілепсіяй — гэта часта была праца «да першага прыступу». Але, здаецца, да яе давядзецца вярнуцца. На двух айцішных працах ён змог зарабіць за месяц усяго толькі 1300 рублёў.
Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.
*бу и плачу, как в том анекдоте про поручика