Экс-менеджар Google раскрытыкаваў «раздробленасць» і кіраўніцтва, якое ўхіляецца ад прыняцця рашэнняў

Былы продакт-менеджар Google Джонатан Белак расказаў пра недахопы кіраўніцкай культуры тэхнагіганта, адасобленасць па невялікіх «сферах інтарэсаў» — і як праз гэта затарможваецца прыняцце рашэнняў старэйшым менеджментам.

Пакінуць каментарый

Белак працаваў у Google больш за 15 гадоў. Яго скарацілі разам з 12 тысячамі іншых супрацоўнікаў у мінулым студзені. З крытыкай на кампанію ён абрынуўся ў адказ на пост аднаго распрацоўшчыка софту ў Threads (ці працуе ён у Google, невядома).

Распрацоўшчык напісаў, што ў Google існуе «мноства невялікіх сфер інтарэсаў» пад кіраваннем інжынераў, якіх мала турбуе дастаўка іх прадуктаў канчатковаму карыстальніку. Такая «тэрытарыяльнасць» прыводзіць да таго, што часам у Google паралельна ідзе праца над праграмамі-паўторкамі, якія робяць адное і тое ж або пазбаўленыя важных функцый, якія ёсць у канкурэнтаў.

Паводле слоў Белака, праблема такой адасобленасці сапраўды ёсць, але вінаваціць у ёй інжынераў няможна, хоць продакты яе рашэннем таксама не займаюцца. Ён таксама ўпікнуў старэйшых менеджэраў, «якія страцілі жаданне або здольнасць прымаць складаныя рашэнні і вырашаць камандныя канфлікты».

СЕО Google: могли провести увольнения лучше, но если бы не провели, то очень пожалели бы
По теме
СЕО Google: могли провести увольнения лучше, но если бы не провели, то очень пожалели бы

«Рашэнні, якія меліся аператыўна прымацца віцэ-прэзідэнтамі / старэйшымі віцэ-прэзідэнтамі, расцягваліся на месяцы бясконцых абмеркаванняў паміж менеджарамі сярэдняга звяна, якія выкарыстоўвалі радавых супрацоўнікаў як гарматнае мяса (каб ператварыць чарговую прапанову ў чарговую прэзентацыю для чарговай ацэнкі кіраўніцтвам)», — дадаў Белак.

Пры такім менеджменце кіраўнікі з нетэхналагічных абласцей (напрыклад, юрыдычнага, стратэгічнага, фінансавага аддзелаў) мелі большы ўплыў на карпаратыўныя рашэнні, ад якіх старэйшы менеджмент стараўся ўхіліцца.

«Бо старэйшым менеджарам было прасцей схавацца за папярэджаннямі пра рызыкі або выдаткі, ніж абмяркоўваць рознабаковыя меркаванні і разам рухацца наперад у невядомасць», — растлумачыў экс-гуглер. Ён дадаў, што пры канцы яго працы продакт мог нажыць сабе больш непрыемнасцяў, калі б, напрыклад, заспрачаўся з міжнародным аддзелам, ніж не выкаціў важнага софту ў рацыянальныя тэрміны.

Раней бюракратыю ў Google крытыкавалі іншыя былыя работнікі тэхнагіганта. У дакуменце, які распаўсюджваўся ўнутры кампаніі мінулага студзеня, вялася гаворка пра тое, што Google ператварылася ў непаваротлівую махіну. Там гаварылася, што ў ёй нармальна функцыянуе мноства асобных падраздзяленняў, але яна стала настолькі велізарнай, што яе складана кантраляваць. У лютым яшчэ адзін экс-супрацоўнік скардзіўся, што нават найменшыя змены ў прадукты разглядаюцца са скрупулёзнасцю «касмічных пускаў NASA». Тады ж ён назваў чатыры галоўныя праблемы ў карпаратыўнай культуры Google: «адсутнасць місіі, адсутнасць тэрміновасці, аблуда наконт сваёй выключнасці, дрэнны менеджмент».

«Моральный дух на историческом дне»: сотрудник раскритиковал Google за увольнения и деградирующую культуру
По теме
«Моральный дух на историческом дне»: сотрудник раскритиковал Google за увольнения и деградирующую культуру
Google будзе пільна сачыць за наведвальнасцю офісаў і ўлічваць яе ў рэв’ю
Па тэме
Google будзе пільна сачыць за наведвальнасцю офісаў і ўлічваць яе ў рэв’ю
Не будзь злом: паўтары тысячы супрацоўнікаў Google напісалі Пічаі ліст наконт звальненняў
Па тэме
Не будзь злом: паўтары тысячы супрацоўнікаў Google напісалі Пічаі ліст наконт звальненняў

Читать на dev.by