Дапамажыце dev.by 🤍
Падтрымаць

Экс-СЕО Google купіў супер'яхту расійскага алігарха

Мільярдэр і былы гендырэктар Google Эрык Шміт мінулай пятніцы купіў на аўкцыёне 80-метровую яхту Alfa Nero, піша Bloomberg са спасылкай на амбасадара Антыгуа і Барбуда ў ЗША Рональда Сандэрса. Паводле яго слоў, працэс быў «цалкам празрыстым». Лот сышоў з малатка за $67,6 млн.

Пакінуць каментарый

Яхта з басейнам, які ператвараецца ў верталётную пляцоўку, знаходзілася ў адным з партоў астраўной дзяржавы ад сакавіка 2022 года. Яе звязваюць з расійскім бізнэсоўцам Андрэем Гурыевым — саўладальнікам прадпрыемства «ФосАгра», які патрапіў пад заходнія санкцыі пасля нападу Расіі на Украіну.

Прадстаўнікі Гурыева адмаўляюць, што яхта належала яму. Паводле іх слоў, ён толькі арандаваў судна. У працэс аўкцыёну паспрабавала ўмяшацца дачка Гурыева, назваўшы сябе ўладальніцай яхты.

Улады Антыгуа сцвярджаюць, што Гурыеў купіў яхту за $120 млн у 2014 годзе і што яна была кінутая ля берагоў краіны пасля ўвядзення супраць алігарха амерыканскіх санкцый. Яны імкнуліся пазбавіцца ад супер’яхты, бо яе ўтрыманне абыходзілася занадта дорага — $112 тысяч на месяц.

Шміт узначальваў Google ад 2001 да 2011 года. Bloomberg ацэньвае яго багацце ў $25 млрд — у рэйтынгу мільярдэраў ён займае 60 месца.

Ради яхты Безоса разберут 144-летний мост в Нидерландах
Ради яхты Безоса разберут 144-летний мост в Нидерландах
По теме
Ради яхты Безоса разберут 144-летний мост в Нидерландах
Помните яхту Безоса которую хотели закидать яйцами? Кажется нидерландцы победили
Помните яхту Безоса, которую хотели закидать яйцами? Кажется, нидерландцы победили
По теме
Помните яхту Безоса, которую хотели закидать яйцами? Кажется, нидерландцы победили
Пользователь купил NFT-яхту за $650 тысяч. Кататься на ней можно только в метавселенной
Пользователь купил NFT-яхту за $650 тысяч. Кататься на ней можно только в метавселенной
По теме
Пользователь купил NFT-яхту за $650 тысяч. Кататься на ней можно только в метавселенной

Хочаце паведаміць важную навіну? Пішыце ў Telegram-бот

Галоўныя падзеі і карысныя спасылкі ў нашым Telegram-канале

Абмеркаванне
Каментуйце без абмежаванняў

Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.

Каментарыяў пакуль няма.