Экспертам па бяспецы не падабаецца новая функцыя Windows. Яна ўвесь час робіць скрыншоты экрана
Новая функцыя Windows 11 прыцягнула ўвагу рэгулятараў і экспертаў, якія асцерагаюцца, што праз яе пацярпіць канфідэнцыйнасць карыстальнікаў.
Новая функцыя Windows 11 прыцягнула ўвагу рэгулятараў і экспертаў, якія асцерагаюцца, што праз яе пацярпіць канфідэнцыйнасць карыстальнікаў.
Новая функцыя Windows 11 прыцягнула ўвагу рэгулятараў і экспертаў, якія асцерагаюцца, што праз яе пацярпіць канфідэнцыйнасць карыстальнікаў.
Функцыя Recall стане часткай АІ-памочніка Copilot. Яна будзе запісваць кожнае дзеянне карыстальніка на камп’ютары. Для гэтага сістэма стане пастаянна рабіць скрыншоты таго, што адлюстроўваецца на экране камп’ютара, затым шыфраваць інфармацыю і захоўваць яе на лакальным накапляльніку ПК. Карыстальнікі змогуць вяртацца да патрэбнага моманту і праглядаць храналогію.
Распрацоўшчык заявіў, што ўся інфармацыя будзе захоўвацца лакальна і не будзе адпраўляцца ў воблака. Функцыю можна наладзіць так, як хоча карыстальнік: уключыць фільтры праграм і сайтаў, выдаліць пэўныя адрэзкі часу, прыпыніць працу функцыі ў любы момант з дапамогай значка на панэлі задач.
Recall будзе займаць на накапляльніку ПК каля 50 Гбайт прасторы, пры гэтым 25 Гбайт памяці будуць актыўна выкарыстоўвацца для захоўвання інфармацыі. Гэта абмяжоўвае прымяненне функцыі: для бесперабойнай працы камп’ютар мае мець не менш за256 Гбайт памяці. Таксама Recall будзе даступная толькі на ПК катэгорыі Copilot Plus PC.
Эксперты ўжо выказвалі свае асцярогі праз рызыкі для канфідэнцыйнасці карыстальнікаў. Яны асцерагаюцца, што пастаянныя здымкі экрана могуць аказаць негатыўны эфект на паводзіны людзей і прымусіць іх пазбягаць наведвання канфідэнцыйных сайтаў і прагляду прыватнай інфармацыі нават на сваім камп’ютары.
Асаблівы непакой выклікае той факт, што Recall не будзе цэнзураваць скрыншоты, якія ўтрымліваюць паролі, даныя банкаўскіх карт і іншую адчувальную інфармацыю. Такім чынам любы, хто атрымае фізічны доступ да камп’ютара, зможа атрымаць значна больш інфармацыі. Акрамя таго, Microsoft можа змяніць палітыку і пачаць выкарыстоўваць сабраныя даныя.
Орган па абароне даных Вялікабрытаніі (ICO) ужо адправіў запыт Microsoft з нагоды новай функцыі. Рэгулятар мае намер вывучыць меры абароны карыстальніцкіх даных і запатрабаваць ад кампаніі дадатковых гарантый канфідэнцыйнасці перад вывадам функцыі на рынак.
Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.
МС делает буквально всё, чтоб убедить людей не пользоваться своей поделкой