Эксперты ў кібербяспецы загаварылі пра «чорны кастрычнік». Што адбываецца з інтэрнэтам
Спецыялісты ў кібербяспецы папярэджваюць пра новую хвалю пагроз праз развіццё ШІ. Нейрасеткі дазваляюць значна хутчэй знаходзіць уразлівасці і ствараць інструменты для ўзлому, а распрацоўшчыкі не заўсёды паспяваюць ліквідаваць праблемы.
Спецыялісты ў кібербяспецы папярэджваюць пра новую хвалю пагроз праз развіццё ШІ. Нейрасеткі дазваляюць значна хутчэй знаходзіць уразлівасці і ствараць інструменты для ўзлому, а распрацоўшчыкі не заўсёды паспяваюць ліквідаваць праблемы.
«Адбываецца столькі ўсяго, прычым так хутка, што нават мне — чалавеку, які дзесяць гадоў піша і рэдагуе матэрыялы пра кібербяспеку і ўзломы — цяжка да канца зразумець, што адбываецца, і ўявіць, што будзе далей», — прызнаецца сузаснавальнік 404 Media і былы галоўны рэдактар Motherboard Джэйсан Кёблер.
За апошнія дні сур’ёзныя праблемы бяспекі выявілі ў PHP, GitLab, Node.js і іншых папулярных тэхналогіях. Самы гучны выпадак звязаны з уразлівасцямі PHP2Shell, знойдзенымі з дапамогай ШІ. Пасля раскрыцця інфармацыі пра іх Cloudflare зафіксавала мільёны спробаў атак, а кампаніі і дзяржустановы па ўсім свеце пачалі тэрмінова абнаўляць сістэмы і адключаць сайты.
На гэтым фоне некаторыя спецыялісты загаварылі пра «чорны кастрычнік» для кібербяспекі. «Мы дайшлі да той часткі фільма, дзе трэба кідаць усё, што трапіцца пад руку, на шляху ў зомбі ў надзеі хоць крыху іх запаволіць», — напісаў крыптограф і прафесар Універсітэта Джонса Гопкінса Мэцью Грын.
Аднак, на думку Кёблера, праблема не ў тым, што ШІ раптоўна стаў небяспечным або выйшаў з-пад кантролю. Нейрасеткі толькі абнажаюць уразлівасці, якія існавалі гадамі і заставаліся незаўважанымі.
PHP-апакаліпсіс: ужо мільёны спроб атак, пад пагрозай 70% сайтаў інтэрнэту
«Калі ўявіць кожную праграму як дзверы, ШІ дазваляе з неверагоднай лёгкасцю правяраць, ці не адчыненыя яны — нават там, дзе людзі раней не спрабавалі шукаць уваход. І мы з пужаючай хуткасцю высвятляем, што некаторыя замкі лёгка ўзламаць, а дзесь дзверы і наогул расчыненыя або ў сцяне вяликая дзірка», — піша ён.
ШІ таксама паскарае распрацоўку эксплойтаў. Кіраўнік кампаніі Trail of Bits Дэн Гідо расказаў, што адзін з ягоных спецыялістаў стварыў працоўны эксплойт для PHP2Shell усяго за дзень з дапамогай Codex. Праўда, у распрацоўшчыка было каля дзесяці гадоў вопыту ў даследаваннях бяспекі.
Пры гэтым масавых паспяховых узломаў праз PHP2Shell пакуль не зафіксавана. Многія створаныя нейрасеткамі эксплойты на практыцы наогул не працуюць. Аднак старыя сайты, якія немагчыма хутка абнавіць, могуць назаўсёды знікнуць з інтэрнэту.
Кёблер лічыць, што наступствы таго, што адбываецца, пакуль немагчыма прадказаць. «ШІ мяняе сам прынцып працы кібербяспекі і ўзлому. Ён робіць пошук і эксплуатацыю ўразлівасцяў хутчэйшым і прасцейшым. Неўзабаве мы даведаемся, наколькі насамрэч небяспечны інтэрнэт», — падсумоўвае ён.
«Не трэба карыстацца ШІ як найлепшым сябрам». AI даследчыца пра рэальныя пагрозы
Страх добра прадаецца, а чалавецтва з даступным ШІ непазбежна атупее? І ці варта чакаць ад ШІ-рэвалюцыі чагось добрага? Пагаварылі з даследчыцай ШІ пра яго небяспеку.
Релоцировались? Теперь вы можете комментировать без верификации аккаунта.