Эксперты знайшлі VPN-праграмы, якія сочаць за месенджарамі карыстальнікаў Android
Група індыйскіх хакераў Bahamut з дапамогай фэйкавых VPN-праграм укараняе ў Android-смартфоны шпіёнскі софт.
Паводле даных даследавання ESET, сярод найбольш распаўсюджаных праграм былі SecureVPN, Soft VPN і OpenVPN. На думку спецыялістаў, кампанія па распаўсюджванні шкодных праграм пачалася сёлета ў студзені.
Пасля актывацыі праграмы Bahamut могуць атрымаць доступ да SMS, гісторыі выклікаў, месцазнаходжання прылады і любой іншай інфармацыі, уключна з месенджарамі WhatsApp, Telegram і Signal.
Такім чынам, хакеры могуць атрымаць доступ практычна да ўсіх даных прылады без ведама ахвяры. Эксперты выявілі па меншай меры восем заражаных VPN-сэрвісаў, ніводны з іх не распаўсюджваецца праз Googe Play.
WSJ: супрацоўнікі Meta ўзломвалі акаўнты ў Facebook і прадавалі іх хакерам
WSJ: супрацоўнікі Meta ўзломвалі акаўнты ў Facebook і прадавалі іх хакерам
Хакеры выставілі на продаж базу даных карыстальнікаў сэрвісу Whoosh
Хакеры выставілі на продаж базу даных карыстальнікаў сэрвісу Whoosh
Праўкраінскія хакеры ўзламалі расійскі аналаг TikTok
Праўкраінскія хакеры ўзламалі расійскі аналаг TikTok
Читать на dev.by