«Известия»: Electronic Arts канчаткова сышла з Расіі
У кампаніі прынялі рашэнне наконт канчатковага сыходу з расійскага рынку.
У кампаніі прынялі рашэнне наконт канчатковага сыходу з расійскага рынку.
У кампаніі прынялі рашэнне наконт канчатковага сыходу з расійскага рынку.
Паводле даных крыніц «Известий», у Electronic Arts прынялі рашэнне наконт сыходу з Расіі — гэтую інфармацыю пацвярджае былы супрацоўнік маркетынгавага агенцтва, які працаваў з кампаніяй. EA перанесла ўсю дзейнасць, звязаную з СНД, у свой офіс у Польшчы. Раней 4 сакавіка EA абвясціла аб прыпыненні продажаў сваіх прадуктаў у Расіі і Беларусі.
На думку дырэктара па камунікацыях расійскіх кіберспартовых арганізацый ESforce Holding Яраслава Мяшалкіна, рашэнне негатыўна адаб’ецца на геймерах. Сыход выдавецтва з расійскага рынку можа пацягнуць за сабой праблемы з тэхнічнай падтрымкай кампаніі для гульцоў з Расіі, Беларусі і краін СНД. Таксама геймеры могуць пазбавіцца пэўных бонусаў накшталт унутрыгульнявых кампенсацый за праблемы з працай сервераў выдавецтва.
Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.