Дапамажыце dev.by 🤍
Падтрымаць

Для падачы дакументаў у ВНУ Беларусі ўводзяць электронную чаргу. Але можна і па «жывой»

Ад гэтага года на падачу дакументаў у ВНУ можна зарэгістравацца праз электронную чаргу, паведамляе «Настаўніцкая газета» са спасылкай на начальніка Галоўнага ўпраўлення прафесійнай адукацыі Мінадукацыі Сяргея Пішчова.

2 каментарыя

Ад гэтага года на падачу дакументаў у ВНУ можна зарэгістравацца праз электронную чаргу, паведамляе «Настаўніцкая газета» са спасылкай на начальніка Галоўнага ўпраўлення прафесійнай адукацыі Мінадукацыі Сяргея Пішчова.

Вочнай яўкі на падачу электронная чарга не скасоўвае — яна патрэбная, каб зарэзерваваць дату і час наведвання прыёмнай камісіі. Паводле слоў Пішчова, гэта забяспечыць «камфортнейшыя ўмовы» пры падачы дакументаў і знізіць «рызыку ўзнікнення чэргаў як у першыя, так і ў апошнія дні працы прыёмных камісій ВНУ».

— Плануецца, што дадзеная сістэма ў поўным аб’ёме для ўсіх абітурыентаў запрацуе за некалькі дзён да пачатку прыёму дакументаў у ВНУ. Пры гэтым скарыстацца ёю змогуць усе ўдзельнікі ЦЭ і ЦТ як гэтага, так і мінулага года. Моладзь у кругласутачным рэжыме атрымае магчымасць выбіраць у парадку ўласнага прыярытэту любыя тры ВНУ, факультэты і спецыяльнасці, куды плануе падаць дакументы.

Пацвярджэннем выбару будзе талон, які абітурыент зможа загрузіць у сваім асабістым кабінеце на сайце РІКВ. Затым яму прыйдзе СМС ад РІКВ з датамі і часам. 

Азнаёміцца з працай сістэмы адзінаццацікласнікі змогуць ужо ў лютым-сакавіку — у часе рэпетыцыйнага цэнтралізаванага экзамену.

Чыноўнік дадаў, што пры жаданні ўсе абітурыенты змогуць, як і раней, падаваць дакументы па жывой чарзе.

Хочаце паведаміць важную навіну? Пішыце ў Telegram-бот

Галоўныя падзеі і карысныя спасылкі ў нашым Telegram-канале

Абмеркаванне
Каментуйце без абмежаванняў

Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.

zabelarus14
zabelarus14 Инженер в НИИ им. Баца
1

И оплату обязательно надо, как электронная очередь на выезд в Польшу из Бреста.

Яна Пильник
Яна Пильник Дрессировщик программистов в EPAM
0

Сделали бы личный кабинет абитуриента, чтобы он сам смог заполнить все анкеты, внести свои баллы и выбрать специальности. И не было бы очередей