Электракары часцей збіваюць пешаходаў, чым аўто з РУЗ
Кіроўцы гібрыдных і электрычных аўтамабіляў часцей здзяйсняюць наезд на пешаходаў, чым тыя, хто кіруе бензінавымі або дызельнымі. Асабліва гэты трэнд тычыцца мястэчак і гарадоў. Пра аналіз аварый на дарогах Вялікабрытаніі, праведзены спецыялістамі Лонданскай школы гігіены і трапічнай медыцыны, піша The Guardian.
За аснову ўзятыя даныя пра 32 млрд міль (51 млрд км), пройдзеных электракарамі, і 3 трлн міль (4,8 трлн км) «за плячыма» аўто з РУЗ. У разліку на мілю гібрыды і электракары збівалі людзей удвая часцей, чым аўто з РУЗ, а ў гарадской мясцовасці — у 3 разы.
У чым прычына павышанай небяспекі экалагічных аўто, незразумела. Даследчыкі мяркуюць, што кіроўцы электракараў маладзейшыя і менш дасведчаныя. Акрамя таго, такія аўто нашмат цішэйшыя за сваіх суродзічаў з рухавікамі ўнутранага згарання, і іх горш чуваць навакольным, асабліва ў гарадах. Бо менавіта шум звычайна служыць для пешаходаў папярэджаннем пра набліжэнне аўто.
Аўтары працы заклікаюць уладальнікаў электрычных аўтамабіляў быць уважлівейшымі за стырном.
Читать на dev.by