Дапамажыце dev.by 🤍
Падтрымаць

Эмінем мог сыграць у фільме паводле GTA III, але Rockstar адмовілася

Сузаснавальнік Veemee і былы агент Rockstar Games Кірк Юінг расказаў пра фільм з вядомым рэперам, што не адбыўся.

Пакінуць каментарый
Эмінем мог сыграць у фільме паводле GTA III, але Rockstar адмовілася

Сузаснавальнік Veemee і былы агент Rockstar Games Кірк Юінг расказаў пра фільм з вядомым рэперам, што не адбыўся.

У падкасце Bugzy Malone’s Grandest Game Юінг заявіў, што аднойчы ён і сузаснавальнік Rockstar Сэм Хаўзер абмяркоўвалі магчымасць зняць фільм паводле GTA. Размова адбылася пасля рэлізу GTA III. Абмеркаванне зайшло далёка, але Хаўзер адмовіўся ад прапановы, нават калі для фільма падабралі рэжысёра.

«Я памятаю, як пасярод ночы адказаў на званок аднаго з прадзюсараў. Ён прапанаваў зняць фільм з Эмінемам у галоўнай ролі і Тоні Скотам у якасці рэжысёра. „На носе пяць мільёнаў, ці табе гэта цікава?“. Я патэлефанаваў Сэму, расказаў пра прапанову, і ён адказаў, што не зацікаўлены. Пасля гэта Rockstar выйшла з усіх абмеркаванняў фільма, усвядоміўшы, што мае на руках франшызу, буйнейшую за любы фільм, які ішоў у кіно тым часам», — расказаў Юінг.

У 2015 годзе BBC выпусціла фільм пра стварэнне GTA пад назвай The Gamechangers, дзе ролю Сэма Хаўзера сыграў Дэніэл Рэдкліф. Пасля выхаду карціны студыя раскрытыкавала работу, Take-Two спрабавала праз пазоў у суд спыніць вытворчасць фільма, але не дамаглася поспеху.

Продажы GTA V запаволіліся ўпершыню за 9 гадоў, а зборніка GTA Trilogy — набіраюць абароты
Продажы GTA V запаволіліся ўпершыню за 9 гадоў, а зборніка GTA Trilogy — набіраюць абароты
Па тэме
Продажы GTA V запаволіліся ўпершыню за 9 гадоў, а зборніка GTA Trilogy — набіраюць абароты
Блогер завершил GTA V убив менее 100 персонажей. На это потребовалось три года
Блогер завершил GTA V, убив менее 100 персонажей. На это потребовалось три года
По теме
Блогер завершил GTA V, убив менее 100 персонажей. На это потребовалось три года
Как взламывали GTA VI и при чем тут подростки
Как взламывали GTA VI и при чем тут подростки
По теме
Как взламывали GTA VI и при чем тут подростки

Хочаце паведаміць важную навіну? Пішыце ў Telegram-бот

Галоўныя падзеі і карысныя спасылкі ў нашым Telegram-канале

Абмеркаванне
Каментуйце без абмежаванняў

Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.

Каментарыяў пакуль няма.