EPAM адкрыў новы офіс у Кракаве. Ён стаў штаб-кватэрай кампаніі ў Польшчы
EPAM адкрыў новы офіс у польскім Кракаве — ён стане штаб-кватэрай кампаніі ў краіне. Пра гэта ў сваім LinkedIn паведаміў старшы дырэктар EPAM і кіраўнік аддзела па працы з персаналам у Польшчы і Іспаніі Радаслаў Свентань.
На цырымоніі адкрыцця прысутнічаў гендырэктар і прэзідэнт EPAM Аркадзь Добкін. У сваёй прамове ён падкрэсліў важнасць польскага вектара ў глабальным развіцці кампаніі.
Новы офіс EPAM Poland займае каля 8500 кв. м плошчы ў двух будынках комплексу BrainPark, злучаных тэрасай.
У распараджэнні епамаўцаў у Кракаве будзе оўпэнспэйс EPAM Hub для сумеснай працы і абмену ідэямі. Таксама тут будуць праводзіцца трэнінгі і творчыя сустрэчы. А прастора EPAM Garage Lab дазволіць софтверным інжынерам развіваць свае інтарэсы і ўвасабляць перспектыўныя ідэі.
Читать на dev.by