EPAM расце ва Украіне ўпершыню з пачатку вайны
Штат украінскай EPAM паказаў рост упершыню з пачатку расійскага ўварвання. Аб гэтым паведамляе dou.ua.
Штат украінскай EPAM паказаў рост упершыню з пачатку расійскага ўварвання. Аб гэтым паведамляе dou.ua.
Штат украінскай EPAM паказаў рост упершыню з пачатку расійскага ўварвання. Аб гэтым паведамляе dou.ua.
За апошнія паўгода каманда EPAM Ukraine павялічылася на 210 чалавек (+2%) да 9 560 супрацоўнікаў, з іх 8 760 (92%) — тэхнічныя спецыялісты. Па агульных тэмпах пашырэння яна саступіла толькі Ajax Systems, якая за апошнія паўгода наняла 699 супрацоўнікаў, а па найму тэхнараў стала чацвёртай (+130).
Як адзначае партал, рост стаў магчымы дзякуючы стабілізацыі рынку. Зараз EPAM кропкава ўзмацняе каманду сеньёрамі і экспертамі больш высокага ўзроўню, асабліва з воблачнымі і ШІ-навыкамі. Карыстаюцца попытам інжынеры дадзеных і воблачных сэрвісаў, а таксама JavaScript- і Python-інжынеры. За мінулы год да кампаніі далучылася 650 джуноў, у гэтым годзе плануецца наняць яшчэ 700 пачаткоўцаў.
Ва Украіне ў EPAM ёсць офісы ў Кіеве, Львове, Вінніцы, Адэсе, Харкаве, Дняпры, Івана-Франкоўску, Ужгарадзе, Чарнаўцах, Хмяльніцкім, Жытоміры і Чаркасах. EPAM Ukraine — найбуйнейшая IT-кампанія ў краіне па колькасці супрацоўнікаў.
Апошнія тры паўгоддзі да вайны штат EPAM Ukraine рос двухзначнымі лічбамі і дасягнуў піку ў студзені 2022 года — тады ў кампаніі працавала 13 860 чалавек. Пасля гэтага паказчык пачаў зніжацца.


Релоцировались? Теперь вы можете комментировать без верификации аккаунта.