Epic падала ў суд на Samsung і Google, абвінаваціла ў змове
Epic Games падала антыманапольны пазоў супраць Samsung і Google адразу, абвінаваціўшы іх у змове і спробе засцерагчы краму праграм Google ад канкурэнтаў, паведамляе Reuters.

Скарга паступіла ў федэральны суд у Каліфорніі. Прычынай незадаволенасці распрацоўшчыка гульняў стала функцыя аўтаблакавання на прыладах Samsung, якая не дае карыстальнікам спампоўваць праграмы з неаўтарызаваных крыніц. Карыстальнікам дазволеныя толькі два крамы — Play Store і Galaxy Store.
Epic заяўляе, што абмяжоўваючы карыстальнікаў і замінаючы канкурэнцыі, якая прывяла б да зніжэння цэн на праграмы, дзве кампаніі парушаюць антыманапольнае заканадаўства ЗША.
У Google не адказалі на запыт Reuters пра каментар, у Samsung заявілі, што будуць рашуча аспрэчваць беспадстаўныя прэтэнзіі Epic.
Samsung з’яўляецца найбуйнейшым у свеце вытворцам смартфонаў на базе Android. Функцыя, пра якую ідзе гаворка, была ўкаранёная пры канцы 2023 года для абароны карыстальнікаў ад патэнцыйна шкодных праграм. Кампанія сцвярджае, што карыстальнікі заўсёды могуць адключыць яе.
Epic сцвярджае, што паўднёвакарэйская кампанія наўмысна ўключыла яе па змаўчанні і ўскладніла адключэнне і блакаванне. Таксама яна паабяцала прыцягнуць да праблемы ўвагу антыманапольных рэгулятараў у Еўропе.
Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.
А свинка всё никак не угомонится что её не пускают в чужой огород нахаляву похарчить там урожай.