Дапамажыце dev.by 🤍
Падтрымаць

Epic Games падала заяўкі Apple на вяртанне Fortnite і запуск сваёй крамы праграм

Кампанія плануе запусціць гульню і ўласную краму праграм Epic Games Store на iOS у краінах ЕС найбліжэйшым часам.

Пакінуць каментарый
Epic Games падала заяўкі Apple на вяртанне Fortnite і запуск сваёй крамы праграм

Кампанія плануе запусціць гульню і ўласную краму праграм Epic Games Store на iOS у краінах ЕС найбліжэйшым часам.

Вяртанне ў App Store стала магчымым пасля прыняцця закона «Аб лічбавых рынках» ЕС (DMA). Epic Games абвясціла, што ўжо перадала Apple заяўкі на ўхваленне гульні Fortnite і крамы праграм Epic Games Store.

Па правілах Apple, распрацоўшчыкі альтэрнатыўных крамаў праграм маюць плаціць так званы Core Technology Fee: збор у памеры 50 еўрацэнтаў за кожную ўсталёўку праграм пасля перавышэння 1 мільёна загрузак.

Сэрвісны збор выклікаў крытыку з боку распрацоўшчыкаў і кампаній, уключаючы Epic Games і Spotify, якія лічаць, што Apple не выконвае патрабаванняў DMA. Еўракамісія пачала расследаванне праз новыя правілы App Store пасля скаргі Spotify.

Fortnite была выдаленая з App Store у жніўні 2020 года пасля таго, як Epic Games дадала альтэрнатыўны спосаб куплі нутрагульнявой валюты V-Bucks у абыход плацежнай сістэмы Apple.

Пришлось уступить: Apple восстановит аккаунт Epic Games в App Store
Пришлось уступить: Apple восстановит аккаунт Epic Games в App Store
По теме
Пришлось уступить: Apple восстановит аккаунт Epic Games в App Store
«Она мстит»: Apple запретила Epic Games запускать свой магазин для iOS
«Она мстит»: Apple запретила Epic Games запускать свой магазин для iOS
По теме
«Она мстит»: Apple запретила Epic Games запускать свой магазин для iOS
Epic Games обвинила Apple в саботаже решения суда: огромные комиссии в App Store остались
Epic Games обвинила Apple в саботаже решения суда: огромные комиссии в App Store остались
По теме
Epic Games обвинила Apple в саботаже решения суда: огромные комиссии в App Store остались

Хочаце паведаміць важную навіну? Пішыце ў Telegram-бот

Галоўныя падзеі і карысныя спасылкі ў нашым Telegram-канале

Абмеркаванне
Каментуйце без абмежаванняў

Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.

Каментарыяў пакуль няма.