Дапамажыце dev.by 🤍
Падтрымаць

Epol Soft распрацавала сістэму кіравання неадкладнымі выклікамі

Рэзідэнт ПВТ кампанія Epol Soft распрацаваў інфармацыйную сістэму кіравання выклікамі хуткай дапамогі — «Брыгада хуткай медыцынскай дапамогі». Пра гэта паведамляе прэс-служба Парка.

1 каментарый

Рэзідэнт ПВТ кампанія Epol Soft распрацаваў інфармацыйную сістэму кіравання выклікамі хуткай дапамогі — «Брыгада хуткай медыцынскай дапамогі». Пра гэта паведамляе прэс-служба Парка.

Сэрвіс даступны на мабільнай прыладзе. Паводле слоў распрацоўшчыкаў, «рашэнне паскарае перадачу інфармацыі паміж дыспетчарам і брыгадай хуткай медыцынскай дапамогі, скарачае папяровы дакументаабарот і час на падрыхтоўку дакументаў, збор і апрацоўку аналітычнай інфармацыі».

Праграма ўжо ўкаранёная на брэсцкай станцыі ХМД, яе выкарыстоўваюць больш за 200 супрацоўнікаў. За некалькі месяцаў было апрацавана больш як 200 тысяч выклікаў брыгад хуткай медыцынскай дапамогі.

Паводле інфармацыі ПВТ, Epol Soft распрацоўвае яшчэ адную інфармацыйную сістэму — «Аптэчны склад». Яна дапаможа кантраляваць запас і расход лекавых сродкаў у брыгадах хуткай дапамогі.

Epol Soft — ІТ-кампанія з Брэста. Распрацоўвае софт поўнага цыкла: ад бізнэс-аналізу да ўкаранення і суправаджэння праграм. Праектуе, распрацоўвае і падтрымлівае рашэнні для тэлекамунікацый, медыцыны, вытворчых кампаній і дзяржаўнага кіравання.

Хочаце паведаміць важную навіну? Пішыце ў Telegram-бот

Галоўныя падзеі і карысныя спасылкі ў нашым Telegram-канале

Абмеркаванне
Каментуйце без абмежаванняў

Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.

toshnila
toshnila Смузихлебатель в Polska Strong Development
0

Эрикполь всегда взаимодействовал с местными госпредприятиями Бреста. Неплохая "учебка" для студентов без английского.