ЕС выдаткаваў €387 тысяч на вечарыну ў метасусвеце. На яе амаль ніхто не прыйшоў, а потым яшчэ і раскрытыкавалі
Дэпартамент Еўрапейскай камісіі па міжнародным супрацоўніцтве распрацаваў метаверс за €387 тысяч. Платформа спатрэбілася для прасоўвання яго інвестыцыйнага плана Global Gateway, піша Devex.
Дэпартамент Еўрапейскай камісіі па міжнародным супрацоўніцтве распрацаваў метаверс за €387 тысяч. Платформа спатрэбілася для прасоўвання яго інвестыцыйнага плана Global Gateway, піша Devex.
Пляцоўку паказалі ў сярэдзіне кастрычніка. Яна мела прыцягнуць увагу апалітычнай моладзі 18-35 гадоў у TikTok і Instagram і дапамагчы расказаць пра тое, што ЕС робіць на міжнароднай арэне. Задумвалася, што лічбавая платформа стане месцам, дзе людзі маглі б сустракацца, разважаць пра глабальныя праблемы і як зрабіць свет лепшым. Паводле слоў прадстаўніка камісіі, яна дазваляе расказаць пра Global Gateway з дапамогай серыі гісторый у віртуальнай прасторы. Яшчэ падчас прэзентацыі супрацоўнікі падраздзялення раскрытыкавалі прамаролік і жахнуліся цане.
Our shared digital space is the perfect place to get to know new people and reflect on global issues to make a difference for our shared future. #WhoWeArepic.twitter.com/IAA01vIYbo
— EU International Partnerships 🇪🇺 (@EU_Partnerships) October 13, 2022
На праект Global Gateway, які быў запушчаны ў снежні 2021 года, будзе выдаткаваная львіная доля бюджэту на замежную дапамогу да 2027 года. У рамках яго за гэты час плануецца размеркаваць €300 млрд.
Пасля ўваходу ў метасусвет карыстальнік атрымлівае лічбавага аватара ў выглядзе рознакаляровай сашчэпкі і трапляе на трапічны востраў. Гісторыі пра дзейнасць ЕС прайграюцца на экранах у некалькіх лакацыях. Ёсць кругласутачная пляжная дыскатэка, вычварныя статуі, дэльфіны, які скачуць у паветра, дроны, якія лятаюць, з дысплеямі з мігатлівымі надпісамі «адукацыя» і «ахова здароўя», інсталяцыі з кнігамі як сімвалам ведаў, дзе можна хадзіць па вадзе, і іншыя дзівацтвы.
Сам па сабе досвед на смартфонах і на ПК выявіўся даволі некамфортным, камунікаваць з іншымі аватарамі было праблематычна. Але выпрабавалі яго нямногія: на адную з дзей 29 лістапада акрамя журналіста прыйшло прыкладна пяць чалавек.
I’m here at the «gala» concert in the EU foreign aid dept’s €387k metaverse (designed to attract non politically engaged 18-35 year olds — see story below). After initial bemused chats with the roughly five other humans who showed up, I am alone. https://t.co/ChIHeXasQPpic.twitter.com/kZWIVlKmhL
У камісіі сказалі, што распрацоўка вялася не за кошт сродкаў, прызначаных на міжнародную дапамогу. Тым не менш інтэрнэт-карыстальнікі адзначылі, што пакуль людзі ў свеце пакутуюць ад засухі і голаду, марнаваць грошы на нешта падобнае — не зусім разумна.
Кампанія яшчэ працягваецца. Арганізатары лічаць, што судзіць пра яе паспяховасць пакуль рана.
Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.
Теперь молодежь знает, что ЕС делает на международной арене - разрабатывает невероятные метаверсы
Так-то €387 тысяч это стоимость месяца работы большой команды разработчиков.
Карыстальнік адрэдагаваў каментарый 4 снежня 2022, 15:38
Аполитичность бы молодёжи Европы да молодёжи Беларуси. Лукашенко не нарадовался бы.