У ЕС хочуць прымусіць Apple дазволіць іншыя крамы праграм у iOS
Прыняты летам гэтага года Закон пра лічбавыя рынкі (DMA) дае такую магчымасць еўрапейскім органам рэгуляцыі.

DMA ў першую чаргу накіраваны на тэхналагічныя кампаніі, якія з’яўляюцца «брамнікамі», то-бок маюць значную ўладу абмяжоўваць свабоду карыстальнікаў лічбавай тэхнікі. «Калі вы маеце iPhone, вы павінныя мець магчымасць загружаць праграмы не толькі з App Store, але і з іншых крам праграм або з інтэрнэту», — заявіў адзін з аўтараў закона Жэрар дэ Грааф.
Дэ Грааф дадаў, што ў ЕС чакаюць «значных наступстваў» гэтага закона. DMA ужо дзейнічае ў ЕС. Apple і іншым тэхналагічным кампаніям не прыйдзецца ўносіць змены неадкладна: дакумент мае на ўвазе паступовае прысваенне ўзроўняў манаполіі кампаніям, у залежнасці ад якіх будуць прымяняцца розныя патрабаванні да іх. Хутчэй за ўсё, Apple прысвояць самы высокі ўзровень «брамніка», і для яе будуць дзейнічаць самыя строгія правілы.
Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.