ЕС пачаў расследаванне праз праграму TikTok Lite
Еўракамісія абвясціла пра пачатак расследавання ў дачыненні да сацсеткі, якая раней запусціла праграму TikTok Lite у Іспаніі і Францыі. Гэта ўжо другое расследаванне супраць TikTok ад пачатку года.

Рэгулятар праверыць дзейнасць сацсеткі на наяўнасць магчымых парушэнняў закона «Аб лічбавых паслугах» ЕС (DSA). Пытанні Еўракамісіі выклікала сістэма ўзнагароджанняў карыстальнікаў, якая дазваляе зарабляць балы за прагляд відэа ці лайкі, што можа прывесці да прывыкання і негатыўна адбіцца на псіхалагічным здароўі непаўналетніх.
На думку рэгулятара, праграма Task and Reward Program была запушчаная «без папярэдняй дбайнай ацэнкі рызык, якія яна цягне за сабой, у прыватнасці, звязаных з адыктыўным эфектам платформаў, і без прыняцця эфектыўных мер па зніжэнні рызыкі». Раней Еўракамісія запатрабавала ад сацсеткі тэрмінова даслаць справаздачу аб ацэнцы рызык, звязаных з запускам TikTok Lite.
TikTok не выканаў гэтага патрабавання, што пацягнула расследаванне. Цяпер у кампаніі ёсць час да 24 красавіка, каб даць поўную справаздачу аб ацэнцы рызык. Да 3 мая неабходна даць іншую патрэбную інфармацыю. У выпадку невыканання патрабаванняў сэрвісу пагражае штраф у памеры 1% ад агульнага гадавога даходу або глабальнага абароту.
Таксама Еўракамісія мае намер прыпыніць праграмы ўзнагароджанняў TikTok Lite у ЕС да ацэнкі іх бяспекі. У кампаніі заявілі, што расчараваныя рашэннямі еўрапейскага рэгулятара і праграма ўзнагароджання недаступная для асоб маладзейшых за 18 гадоў.
Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.
EUSSR как есть.
Кого-то отправили в ссылку, посадили, забрали партбилет? Мне не нравится ни Тикток, ни регуляторы, но причем тут СССР?
Не слышал чтобы в ссср кто-то заботился о ментальном здоровье людей
проверили бы его еще на gdpr compliance, думаю еще на пару процентов выручки наскребут