ЕС праверыць абарону дзяцей у TikTok. Кампаніі пагражае буйны штраф
Кампанію правераць на прадмет парушэння патрабаванняў закона «Аб лічбавых паслугах» (DSA), якія тычацца абароны дзяцей і забеспячэння празрыстасці рэкламы.

«Сёння мы пачынаем расследаванне ў дачыненні да TikTok па падазрэнні ў парушэнні празрыстасці і забавязанняў па абароне непаўналетніх: дызайн, які выклікае прывыканне, і абмежаванні часу выкарыстання экрана, эфект трусінай нары, праверка ўзросту, налады прыватнасці па змаўчанні», — паведаміў еўракамісар Цьеры Брэтон.
Еўракамісія вывучыць алгарытмы TikTok, якія могуць стымуляваць паводзінныя залежнасці. Таксама рэгулятар праверыць, ці забяспечвае сэрвіс высокі ўзровень прыватнасці, бяспекі і абароны непаўналетніх. Акрамя таго, будуць вывучаныя даныя пра рэкламу на платформе для ацэнкі анлайн-рызык.
Закон прымяняецца да ўсіх анлайн-платформаў ад 17 лютага. Дакумент патрабуе больш актыўна змагацца з незаконным кантэнтам і рызыкамі для грамадскай бяспекі. Уладальніку праграмы кампаніі ByteDance можа пагражаць штраф у памеры да 6% ад сусветнага абароту, калі сэрвіс прызнаюць вінаватым у парушэнні правілаў. Раней падобнае расследаванне пачалі ў дачыненні да сацсеткі X.
Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.
Сейчас будут даиц. А релоботы говорят, что в РБ плохой инвестиционный климат)))