ЕС заклікаў Google і Meta прасоўваць незалежныя СМІ Беларусі
Еўрапейская камісія заклікала буйныя тэхналагічныя кампаніі дапамагчы незалежным медыя з Беларусі, прасоўваючы іх матэрыялы ў сваіх стужках і агрэгатарах.

У Еўракамісію звярнуліся беларускія журналісты, якія заявілі, што іх матэрыялы не дасягаюць аўдыторыі праз алгарытмы тэхналагічных кампаній. Пры гэтым алгарытмы ўлічваюць цэнзурныя абмежаванні, не індэксуюць матэрыялаў на беларускай мове і не абмяжоўваюць прапаганды Лукашэнкі. Таксама яны звярнулі ўвагу камісіі на тое, што Google News не даступныя на беларускай мове, і гэта абмяжоўвае магчымасці чытачоў знайсці інфармацыю ў сеціве.
«Барацьба з дэзынфармацыяй і прасоўванне свабоды СМІ — два бакі аднаго медаля. І мы хочам, каб буйныя тэхналагічныя кампаніі займаліся і першым, і другім», — заявіла намесніца старшыні Еўракамісіі Вера Юрава. Яна правяла некалькі сустрэч з прадстаўнікамі Google, на якіх абмяркоўваліся пытанні бачнасці дакладнай інфармацыі ў інтэрнэце.
На думку дэпутата Еўрапарламента Юозаса Алекаса, дагэтуль буйныя тэхналагічныя кампаніі «не праявілі жадання або цікавасці да вырашэння праблемы». Напрыклад, заблакаваныя ў Беларусі СМІ разглядаюцца алгарытмамі Google як непрацоўныя спасылкі і паніжаюцца ў пошукавай выдачы.
Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.
"журналисты"
"пропаганду"
😂
🤣
Карыстальнік адрэдагаваў каментарый 9 студзеня 2024, 19:23
Это какие, интересно?
Мда...
"Страшно далеки они от народа" (С)