ЕС знізіў колькасць прэтэнзій да Apple. Да камісій App Store пытанняў няма
Еўракамісія вырашыла канкрэтызаваць прадмет свайго расследавання: са справы выключылі пытанні наконт камісіі з плацяжоў унутры праграм, аднак кампанія мусіць дазволіць распрацоўшчыкам інфармаваць карыстальнікаў пра альтэрнатыўныя спосабы аплаты.

Паводле даных Bloomberg, рэгулятар не будзе даваць ацэнку законнасці транзакцый унутры праграм на прыладах Apple. Прадметам расследавання сталі «дамоўныя абмежаванні, якія Apple наклала на распрацоўшчыкаў праграм і якія не дазваляюць ім інфармаваць карыстальнікаў iPhone і iPad пра альтэрнатыўныя варыянты музычных падпісак за ніжэйшыя цэны».
Адным з самых яркіх крытыкаў Apple быў стрымінгавы сэрвіс Spotify. Яго адміністрацыя справакавала праверку ў дачыненні да кампаніі. На думку еўрапейскіх чыноўнікаў, абмежаванні «наносяць шкоду карыстальнікам службаў патокавай перадачы музыкі на мабільных прыладах Apple».
Apple заявіла, што станоўча ставіцца да канкрэтызацыі прэтэнзій Еўракамісіі. «App Store дапамог Spotify стаць вядучым сэрвісам патокавай трансляцыі музыкі», — паведамілі ў кампаніі і выказалі спадзеў, што Еўракамісія перастане пераследаваць іх праз «беспадстаўную скаргу».
Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.