ЕС патрабуе дазволіць усталёўванне праграм на iPad у абыход App Store
Еўракамісія абавязала кампанію даць карыстальнікам яе планшэтаў магчымасць запампоўкі праграм непасрэдна з сайтаў распрацоўшчыкаў і іншых крам.

Рэгулятар пашырыў дзеянне новага закона «Аб лічбавых рынках» (DSA) на iPad. Кампанія абавязаная на працягу шасці месяцаў забяспечыць магчымасць загружаць неапублікаваныя ў App Store праграмы з іншых крам і сайтаў распрацоўшчыкаў, а таксама выкарыстоўваць браўзеры на іншых рухавіках. Раней аналагічныя патрабаванні выставілі iPhone. Вытворца ўжо ўкараніў новыя функцыі, уключаючы выкарыстанне альтэрнатыўных браўзераў.
Студыя Epic Games заявіла, што ўжо працуе над выпускам сваёй гульні Fortnite для iPhone ў ЕС. Гульня будзе даступная ва ўласнай краме студыі Epic Games Store. Пасля заявы Еўракамісіі пра новыя патрабаванні да iPadOS Epic Games анансавала, што выпусціць Fortnite таксама на iPad. Паводле слоў распрацоўшчыка, рэліз гульні для iPhone з’явіцца «неўзабаве», а версія для планшэта будзе даступная ўжо «сёлета».
Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.