Дапамажыце dev.by 🤍
Падтрымаць

ЕС вылучыў амаль $9 млрд на падтрымку паўправадніковага сектара

Еўракамісія зацвердзіла вылучэнне €8,1 млрд ($8,7 млрд) на праекты ў галіне мікраэлектронікі і камунікацыйных тэхналогій, каб узмацніць канкурэнтныя пазіцыі ў сферы, паведамляе Reuters.

Пакінуць каментарый

Дзярждапамогу дадуць 14 краін ЕС: Аўстрыя, Германія, Грэцыя, Ірландыя, Іспанія, Італія, Мальта, Нідэрланды, Польшча, Румынія, Славакія, Фінляндыя, Францыя і Чэхія. Доступ да яе атрымаюць 56 кампаній, уключна з Airbus, ASML, Ericsson, GlobalFoundries, Analog Devices, Bosch і Renault для рэалізацыі 68 праектаў у рамках ініцыятывы пад назвай Important Project of Common European Interest (IPCEI).

Гэта будуць праекты даследаванняў і распрацоўкі матэрыялаў, інструментаў, паўправадніковай прадукцыі і вытворчых працэсаў. Гаворка вядзецца пра тэхналогіі 5G і 6G, тэлекамунікацыйныя тэхналогіі, тэхналогію беспілотнага кіравання, АІ і квантавыя вылічэнні.

Літва запусціць хатнюю вытворчасць чыпаў пры падтрымцы Тайваня
Літва запусціць хатнюю вытворчасць чыпаў пры падтрымцы Тайваня
Па тэме
Літва запусціць хатнюю вытворчасць чыпаў пры падтрымцы Тайваня

Згаданыя праекты маюць паскорыць фармаванне еўрапейскага ланцужка паставак кампанентаў для радараў і прадуктаў для касмічнай галіны, а таксама выпуск мясцовых электракараў і распрацоўку перадавых АІ-чыпаў. Еўракамісія разлічвае, што праекты дадаткова прыцягнуць €13,7 млрд прыватных інвестыцый.

«Мы маем стаць наватарамі. Мы маем развіваць сапраўды інавацыйныя рашэнні і іхняе прамысловае ўкараненне ў Еўропе», — заявіла еўракамісарка ў пытаннях канкурэнцыі Маргрэт Вестагер.

Праграма будзе завершаная ў 2032 годзе, а ейны першы плён можа з’явіцца на рынку ўжо ў 2025-м. Амаль на палову субсідый — €4 млрд — прэтэндуе 31 праект з Германіі.

Нідэрланды больш не будуць на загад ЗША абмяжоўваць пастаўкі абсталявання для вытворчасці чыпаў Кітаю

Хочаце паведаміць важную навіну? Пішыце ў Telegram-бот

Галоўныя падзеі і карысныя спасылкі ў нашым Telegram-канале

Абмеркаванне
Каментуйце без абмежаванняў

Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.

Каментарыяў пакуль няма.