ЕС запусціць канкурэнта Starlink за $11 млрд
Еўрасаюз запусціў амбіцыйны праект па стварэнні шматарбітальнай спадарожнікавай сеткі Iris², якая мае стаць канкурэнтам Starlink. Плануецца, што сістэма пачне паўнавартасна функцыянаваць да 2030 года.

Iris² з’яўляецца трэцім буйным касмічным інфраструктурным праектам Еўропы пасля навігацыйнай сістэмы Galileo і Copernicus. Праграма мае гарантаваць бяспечную сувязь для дзяржаўных устаноў, прыватных кампаній і грамадзян, а таксама даць высакахуткасны інтэрнэт у аддаленых раёнах. Кантракт на рэалізацыю праекта ацэньваецца ў 10,6 мільярда еўра (каля $11 мільярдаў).
Праект фінансуецца як з дзяржаўных сродкаў, так і за кошт прыватных інвестыцый. 61% ад агульнага кошту праекта будзе выдзелены з бюджэту ЕС, а астатняя частка паступіць ад прамысловага кансорцыума SpaceRise. У склад SpaceRise уваходзяць такія буйныя кампаніі, як Eutelsat, Hispasat і SES, а таксама Airbus, Deutsche Telekom, Telespazio і Thales. SpaceRise атрымаў 12-гадовую канцэсію на праектаванне, будаўніцтва і эксплуатацыю Iris².
У рамках праекта плануецца размясціць 290 спадарожнікаў на нізкай і сярэдняй калязямных арбітах. Чакаецца, што сістэма запрацуе ўжо ў 2025 годзе за кошт выкарыстання існых спадарожнікавых магутнасцяў краін-сяброў ЕС, у той час як паўнавартасная праца інфраструктуры Iris² запланаваная на 2030 год. Большая частка магутнасці спадарожнікаў будзе прызначаная для аказання камерцыйных шырокапалосных паслуг прадпрыемствам і насельніцтву.
Распрацоўшчыкі праекта сцвярджаюць, што звязаныя паміж сабой спадарожнікі на розных арбітах забяспечаць надзейную і хуткую сувязь без неабходнасці запуску тысяч дадатковых спадарожнікаў. Напрыклад, Starlink Ілана Маска ўжо мае каля 7 тысяч спадарожнікаў на нізкай калязямной арбіце, а агульная колькасць падпісчыкаў Starlink перавысіла 4 мільёны. Еўрапейскія палітыкі асцерагаюцца, што рост уплыву амерыканскай сістэмы можа падарваць працу еўрапейскіх аператараў сувязі, паведамляе TechCrunch.
Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.