Ці ёсць жыццё пасля бігтэха? Былая дызайнер Meta знайшла сябе ў распрацоўцы інды-гульняў
Былая дызайнерка Meta Эмілі Пітчэр пасля звальнення змагла перасабраць сваю кар’еру і цяпер распрацоўвае гульні і займаецца блогерствам.
Былая дызайнерка Meta Эмілі Пітчэр пасля звальнення змагла перасабраць сваю кар’еру і цяпер распрацоўвае гульні і займаецца блогерствам.
Былая дызайнерка Meta Эмілі Пітчэр пасля звальнення змагла перасабраць сваю кар’еру і цяпер распрацоўвае гульні і займаецца блогерствам.
Па словах 26-гадовай Пітчэр, пасля звальнення яна найбольш хацела вярнуцца ў Meta, бо праца ў кампаніі была часткай ейная ідэнтычнасці. «Праца ў Meta была часткай маёй ідэнтычнасці, і без яе я страціла адчуванне мэты», — расказала яна. Пазней, паводле яе, звальненне ў выніку аказалася схаваным дабром.
Пітчэр спрабавала знайсці новую працу, але пасля серыі адмоваў вырашыла развіваць уласныя праекты. Яна сканцэнтравалася на інды-распрацоўцы гульняў і стварэнні кантэнту, а таксама пачала шукаць спосабы зарабляць на сваёй аўдыторыі.
Пасля звальнення Эмілі склала спіс брэндаў, з якімі даўно хацела супрацоўнічаць, і стала пісаць ім напрамую. Так Пітчэр атрымала першыя рэкламныя інтэграцыі, навучылася абмяркоўваць ганарары, выстаўляць рахункі і весці перапіску з кампаніямі. Цяпер партнёрствы з брэндамі ў сацсетках сталі адной з ейных крыніц даходу.
«Калі б я магла вярнуцца ў дзень звальнення, я б сказала сабе: усё будзе добра», — сказала Пітчэр. Пры гэтым яна прызнае, што ейны досвед не ўніверсальны: у яе няма іпатэкі і сям'і на ўтрыманні, таму яна асцярожна ставіцца да парадаў накшталт «усё абавязкова атрымаецца».
Моцным фактарам сталі сацсеткі. Пітчэр апублікавала ў TikTok відэа пра звальненне, і яно дапамагло ёй сабраць вакол сябе аўдыторыю. Пазней яна шчыра расказала, што ўсё яшчэ цяжка перажывае страту працы, адчувае адзіноту і не разумее, што рабіць далей. На наступны дзень яна атрымала каля сотні паведамленняў ад людзей у падобнай сітуацыі. Адзін з гэтых людзей пазней стаў ейным сябрам і дапамог паспрабаваць сябе ў азвучцы — цяпер гэта яшчэ адна крыніца ейнага даходу.
Пітчэр таксама вырашыла навучыцца праграмаваць. Калі яна пачала рабіць сваю гульню, у яе не было досведу кодынгу. «Я ніколі ў жыцці не праграмавала. Я заўсёды казала сабе, што ў мяне проста не той склад розуму», — прызналася яна. Асновы ёй паказаў сябар, астатняе яна вывучала па ютуб-роліках і анлайн-форумах.
Паводле Эмілі, важным рашэннем стала паказваць праект яшчэ да таго, як ён быў гатовы. Калі ў яе была толькі ідэя гульні, некалькі макетаў і Figma, яна апублікавала відэа — і яно набрала некалькі мільёнаў праглядаў. Гэта пацвердзіла, што ідэя цікавая іншым людзям, і дало ёй матывацыю працягваць. «Пачынайце, пакуль не паспелі сябе адгаварыць», — раіць яна.
Дзяўчына кажа, што раней моцна звязвала самаацэнку з працай у Meta. Ёй здавалася, што назва буйной кампаніі ў рэзюмэ прымушала людзей успрымаць яе разумнай і паспяховай. Пасля звальнення Эмілі апынулася ў вельмі цяжкім эмацыйным стане, але пазней змяніла погляд на сітуацыю.
Аднойчы супрацоўнік Meta сказаў ёй, што сам хацеў бы займацца праектамі, якія яго сапраўды натхняюць, а не адчуваць сябе «вінцікам у машыне». «Пачуўшы гэта, я зразумела, што павінна ганарыцца сабой», — сказала Эмілі.



Релоцировались? Теперь вы можете комментировать без верификации аккаунта.