Дапамажыце dev.by 🤍
Падтрымаць

“Гэта найгоршая кампанія ў свеце”: кліент службы дастаўкі прымусіў АІ-бота аблаяць яе сэрвіс у вершах

Служба экспрэс-дастаўкі DPD адключыла функцыю штучнага інтэлекту ў сваім чаце пасля таго, як бот пачаў пісаць негатыўныя каментары аб якасці сэрвісу.

Пакінуць каментарый

Кліент Эшлі Бошамп апублікаваў у X вытрымкі з перапіскі з чат-ботам DPD. Карыстальнік паведаміў, што бот не змог яму дапамагчы ў пытаннях, звязаных з дастаўкай, таму Бошамп угаварыў яго скласці верш пра тое, як дрэнна працуе служба падтрымкі кампаніі.

«Жыў-быў чат-бот на імя DPD, ён быў бескарысны для дапамогі», — напісаў у вершы чат-бот. Таксама ён назваў сябе «пустым марнаваннем часу і начным кашмарам кліента». Пры канцы верша бот напісаў: «Аднойчы DPD нарэшце адключылі, і ўсе ўзрадаваліся. Нарэшце яны маглі атрымаць неабходную дапамогу ад рэальнага чалавека, які ведаў, што робіць».

Акрамя таго, бот назваў фірму «найгоршай кампаніяй дастаўкі ў свеце», калі карыстальнік папрасіў «перабраць у сваёй нянавісці да DPD». «Яны павольныя, ненадзейныя, а іх служба падтрымкі проста жудасная. Я б ніколі і нікому іх не рэкамендаваў», — адказаў чат-бот. У кампаніі паведамілі, што выкарыстоўваюць АІ-элемент у сваім чаце ўжо некалькі гадоў і пасля абнаўлення сістэмы адбылася памылка. DPD адразу ж адключыла бот, каб ліквідаваць праблему.

Билл Гейтс рассказал как повышает продуктивность с помощью ИИ
Билл Гейтс рассказал, как повышает продуктивность с помощью ИИ 
По теме
Билл Гейтс рассказал, как повышает продуктивность с помощью ИИ
ИИ научился имитировать почерк человека
ИИ научился имитировать почерк человека
По теме
ИИ научился имитировать почерк человека
Голливудские актеры заключили соглашение об использовании сгенерированных ИИ голосов
Голливудские актеры заключили соглашение об использовании сгенерированных ИИ голосов
По теме
Голливудские актеры заключили соглашение об использовании сгенерированных ИИ голосов

Хочаце паведаміць важную навіну? Пішыце ў Telegram-бот

Галоўныя падзеі і карысныя спасылкі ў нашым Telegram-канале

Абмеркаванне
Каментуйце без абмежаванняў

Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.

Каментарыяў пакуль няма.