«Гэта нам без патрэбы»: рабаўнікі вярнулі ахвяры тэлефон, бо не айфон, а Android
У лістападзе жыхар сталічнага Вашынгтона стаў ахвярай узброеных рабаўнікоў, якія цалкам вывернулі яго кішэні. Яны забралі ўсё, акрамя смартфона, які ім чымсьці не дагадзіў, перадае ABC7.
У лістападзе жыхар сталічнага Вашынгтона стаў ахвярай узброеных рабаўнікоў, якія цалкам вывернулі яго кішэні. Яны забралі ўсё, акрамя смартфона, які ім чымсьці не дагадзіў, перадае ABC7.
Паводле слоў жонкі пацярпелага, яна вярталася дадому з працы ранкам. Муж сустракаў яе каля дома, каб прыпаркаваць яе машыну.
Калі ён ужо ішоў да дома, на яго напалі двое невядомых у масках. «Яны абакралі яго, забралі ўсё, што ў яго было ў кішэнях, забралі ключы ад маёй машыны, селі ў яе і пакацілі», — расказвае жанчына.
Але, перш ніж з’ехаць, рабаўнікі зірнулі на здабыты смартфон і тут жа вярнулі яго назад мужчыну. «Яны проста паглядзелі на тэлефон і кажуць: „О, гэта Android?“ Такі нам без патрэбы. Я думаў, гэта iPhone», — згадвае жанчына. Уся сцэна доўжылася ўсяго пару секунд.
Жанчына дадала, што машына была яе хлебам — яна працавала кур’ерам у Uber Eats і Instacart. Ці знайшліся злачынцы, невядома.
Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.