«Гэта турэмны двор»: супрацоўнік падаў у суд на Apple, абвінаваціўшы яе ў татальным сачэнні на працы і дома
Супрацоўнік падаў пазоў супраць кампаніі, сцвярджаючы, што яна парушае права работнікаў на прыватнае жыццё, адсочваючы іх дзеянні як на працы, так і па-за яе межамі праз iPhone.
Супрацоўнік падаў пазоў супраць кампаніі, сцвярджаючы, што яна парушае права работнікаў на прыватнае жыццё, адсочваючы іх дзеянні як на працы, так і па-за яе межамі праз iPhone.
Амар Бхакта, супрацоўнік рэкламнага аддзела Apple, падаў пазоў у суд, абвінавачваючы кампанію ў незаконным зборы даных аб сваіх супрацоўніках. У пазове сцвярджаецца, што Apple патрабуе ад работнікаў выкарыстоўваць асабістыя iPhone для працы, усталёўваючы на іх унутранае праграмнае забеспячэнне, якое дае кампаніі доступ да асабістай інфармацыі, такой як электронная пошта, фатаграфіі, відэа, нататкі і даныя пра месца знаходжання.
Бхакта сцвярджае, што Apple актыўна заахвочвае супрацоўнікаў прыносіць свае асабістыя iPhone на працу, а затым абавязвае іх звязваць гэтыя прылады з карпаратыўнымі акаўнтамі iCloud. Гэта, паводле яго слоў, «дазваляе Apple адсочваць месца знаходжання супрацоўнікаў і збіраць іншыя даныя, нават калі яны не знаходзяцца на працоўным месцы». У пазове падкрэсліваецца, што «такія дзеянні Apple парушаюць законы штата Каліфорнія, якія абараняюць права супрацоўнікаў на прыватнае жыццё».
«Для супрацоўнікаў Apple экасістэма Apple — гэта не абгароджаны сад. Гэта турэмны двор. Паноптыкум, у якім супрацоўнікі, як на працы, так і па-за ёй, заўсёды знаходзяцца пад усёвідушчым вокам Apple», — гаворыцца ў заяве Бхакта. Прадстаўнік Apple назваў абвінавачванні Бхакты неабгрунтаванымі. Аднак гэта не першы выпадак, калі Apple абвінавачваюць у сачэнні за сваімі супрацоўнікамі. У 2021 годзе ў СМІ ўжо з’яўлялася інфармацыя, што кампанія прымушае супрацоўнікаў прывязваць да працоўных прылад свае асабістыя акаўнты.
Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.