Дапамажыце dev.by 🤍
Падтрымаць

Сусветны распрацоўшчык анлайн-казіно скараціў усіх «майстроў па працэсах»

Марцін Карлсунд, CEO Evolution Gaming — распрацоўшчыка гульні для анлайн-казіно, напісаў ліст інжынерам кампаніі. Ён паведаміў пра рэарганізацыю тэхнічнага падраздзялення групы і скарачэнне ўсіх process Master, якія адказвалі за арганізацыю працы каманд. Змены закранулі ўсе падраздзяленні Evolution, уключаючы офіс у Беларусі.

7 каментарыяў
Сусветны распрацоўшчык анлайн-казіно скараціў усіх «майстроў па працэсах»

Марцін Карлсунд, CEO Evolution Gaming — распрацоўшчыка гульні для анлайн-казіно, напісаў ліст інжынерам кампаніі. Ён паведаміў пра рэарганізацыю тэхнічнага падраздзялення групы і скарачэнне ўсіх process Master, якія адказвалі за арганізацыю працы каманд. Змены закранулі ўсе падраздзяленні Evolution, уключаючы офіс у Беларусі.

Evolution Gaming заснаваная ў 2006 годзе ў Швецыі. Асноўная спецыялізацыя — распрацоўка гульняў для гемблінгу, у тым ліку з удзелам жывых дылераў (анлайн-гульцы могуць далучыцца да тых, хто ў гэты момант гуляе ў звычайным казіно).

Кампанія мае прадстаўніцтвы ў 10+ краінах, уключаючы ЗША, Вялікабрытанію, Швецыю, Канаду. У 2019 годзе кампанія адкрыла офіс распрацоўкі ў Мінску. У Беларусі працавала больш за 170 спецыялістаў, ва ўсіх лакацыях — больш за 10 тысяч. Акцыі Evolution Gaming каціруюцца на фондавай біржы Nasdaq.

Што ў лісце

Марцін Карлсунд адзначае, што за апошнія тры гады інжынерны дэпартамент Evolution Gaming павялічыўся больш як у два разы. Аднак агульны выпуск гульняў, нягледзячы на рост каманды, прапарцыйна не павялічыўся. Пры гэтым карыстальніцкі трафік знаходзіцца на ўзроўні 2019–2020 гадоў.

— Для вырашэння праблемы эфектыўнасці мы карэктуем нашую арганізацыйную структуру і метады працы, каб яны адпавядалі нашаму цяперашняму памеру і геаграфічнаму размеркаванню, — гаворыцца ў лісце.

Цяпер у кожнага інжынернага цэнтра ва ўсіх лакацыях з’явіцца свой куратар-Site Manager. Ён будзе планаваць працу цэнтра і несці адказнасць за вынікі. Таксама ў яго будуць паўнамоцтвы карэктаваць штат каманд (відавочна, гаворка вядзецца пра найманне і звальненне супрацоўнікаў — заўв. dev.by). Site Manager будуць падпарадкоўвацца кіраўнікі лакальных падраздзяленняў і HR. Таксама яны будуць несці адказнасць за развіццё кампетэнцый сваіх каманд.

Топ-менеджмент Evolution Gaming хоча, каб большасць каманд, якія працуюць над канкрэтным праектам, размяшчаліся ў адным інжынерным хабе. «Але гэта не азначае, што мы плануем нейкія прымусовыя пераезды або звальненні для дасягнення гэтай мэты», — гаворыцца ў лісце.

У лісце таксама згадваюцца лютаўскія навіны для інжынерных каманд: тайм-рэпорцінг і праца ў фармаце 3 на 2 (3 дні ў офісе, 2 — аддалена), якія таксама мусяць «падтрымаць планаванне рэсурсаў і ацэнку прагрэсу».

Нейкія маштабныя скарачэнні або іхняя верагоднасць у лісце не анансуюцца. Але кампанія прыняла рашэнне ліквідаваць у інжынерных дэпартаментах пасаду Process Master — такую пазіцыю займалі каля 20 супрацоўнікаў.

Што кажуць Process Masters з беларускага офіса

Сярод звольненых выявіліся і супрацоўнікі з Беларусі. Адзін з іх коратка расказаў dev.by пра свой сыход з кампаніі.

— Ад моманту паведамлення да звальнення прайшло некалькі дзён. Патлумачылі, што гэта звязана з рэарганізацыяй кампаніі, увядзеннем новых роляў і скасаваннем старых.

У кампаніі ўсе Process Masters адказвалі за працэсную частку, забяспечвалі «камфортныя» ўмовы працы, каб каманды маглі працаваць прадукцыйна, не адцягваючыся. За гэтым крыецца вялікі аб’ём працы, які цяпер будзе неяк пераразмяркоўвацца паміж Product Оwner, бізнэс-аналітыкамі, камандай, лідамі. Ці будуць яны шчаслівыя? Гэта пытанне рытарычнае.

Паводле слоў яшчэ аднаго экс-супрацоўніка Evolution Gaming (звольніўся нядаўна, але з іншай прычыны), «любая каманда, якая распрацоўвала гульню, буйную сістэму або якая падтрымлівае нейкі буйны кампанент бэкэнду, мела свайго Process Master. Мабыць, іх працу палічылі неэфектыўнай, але гэта вельмі дзіўна».

Таксама ён сцісла пракаментаваў рэформы ў кампаніі.

— Гэта не радыкальнае, але адчувальнае зацягванне гаек. Некаторае пастражэнне ўнутранага распарадку. Пры гэтым некаторыя змены адбыліся яшчэ ўзімку. Напрыклад, для ўліку працоўнага часу ад усіх інжынераў запатрабавалі, каб яны запаўнялі справаздачы ў Jira. Акрамя таго, усім супрацоўнікам змянілі графік працы. Тры дні на тыдзень неабходна працаваць у офісе. Гэта выклікала раздражненне часткі супрацоўнікаў, у якіх быў кантракт на дыстанцыйную працу.

Праблемы з эфектыўнасцю, агучаныя CEO, між тым не адбіліся на фінансавых паказчыках Evolution Gaming, мяркуючы са справаздачы за мінулы год.

Паводле вынікаў 2022 года аперацыйныя даходы Evolution выраслі на 36% да 1,5 мільярда еўра, прыбытак — амаль на 39% да 908,3 мільёна еўра. Кампанія за мінулы год выпусціла 88 новых прадуктаў, сёлета плануецца выпусціць больш за 100 гульняў.

У беларускім офісе на наш запыт не адказалі.


Вы можаце падтрымаць dev.by рознымі спосабамі, напрыклад, хуткім данатам проста цяпер

«Звольнілі за дзень». Як айцішнікі застаюцца без працы ў 2023
«Звольнілі за дзень». Як айцішнікі застаюцца без працы ў 2023
Па тэме
«Звольнілі за дзень». Як айцішнікі застаюцца без працы ў 2023
Амерыканскі аўтсорсер які амаль сышоў з Мінска скароціць 60 чалавек. Польскіх ІП таксама
Амерыканскі аўтсорсер, які амаль сышоў з Мінска, скароціць 60 чалавек. Польскіх ІП таксама
Па тэме
Амерыканскі аўтсорсер, які амаль сышоў з Мінска, скароціць 60 чалавек. Польскіх ІП таксама
У 2022 у Беларусь пераехала ў 2 разы менш айцішнікаў-замежнікаў. Нават расійцаў
У 2022 у Беларусь пераехала ў 2 разы менш айцішнікаў-замежнікаў. Нават расійцаў
Па тэме
У 2022 у Беларусь пераехала ў 2 разы менш айцішнікаў-замежнікаў. Нават расійцаў
Белстат больш не паказвае адтоку айцішнікаў. Палічылі зімовыя «страты»
Белстат больш не паказвае адтоку айцішнікаў. Палічылі зімовыя «страты»
Па тэме
Белстат больш не паказвае адтоку айцішнікаў. Палічылі зімовыя «страты»

Хочаце паведаміць важную навіну? Пішыце ў Telegram-бот

Галоўныя падзеі і карысныя спасылкі ў нашым Telegram-канале

Абмеркаванне
Каментуйце без абмежаванняў

Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.

Лаврентий  Лучезарный
Лаврентий Лучезарный Пилот межзвёздного пространства в Космолёт
3

Однако общий выпуск игр несмотря на рост команды пропорционально не увеличился

Ещё один дипломированный МВА менеджер, который хотел силами 9-и женщин родить ребёнка за 1 месяц?

-8

Ну куда ему до тебя ышденера. Как там сколково кстати? Как плоская земля? Как изогнутые ракеты? Как поживает КПД 120% от ядерной энергетики?

0

мне нравится вопрос - А счастливы-ли будут команды в итоге? Я думаю что работа в Эволюшене - счастье уже само по себе. И чтобы уж совсем не лопнуть от счастья, решили немного счастья приуменьшить. Там у них крутые скалакурсы, процесс мастеров можно будет на эти самые курсы и отправить, чтобы им работу найти.

6

Прибыль выросла на 40%? Неэффективно работаете.
Капец, вот что в голове у тех, так рассуждает?

-1

Например, для учета рабочего времени от всех инженеров потребовали, чтобы они заполняли отчеты в Jira

Да как они вообще посмели требовать такое, ироды?!

А К
А К Senior Software Engineer, SRE / Tech Lead в Google
1

Process Master это тот самый "нужный" скрам-мастер или тот кто ходит по командам и заставляет играть в разные игры с перекладыванием монет?
В любом случае и одних и других нужно гнать первыми.

Тони Монтано
Тони Монтано Игрок в Игры
0

Мартин Карлсунд отмечает, что за последние три года инженерный департамент Evolution Gaming увеличился более чем в два раза. Однако общий выпуск игр несмотря на рост команды пропорционально не увеличился.

Почему и как эти люди занимают такие должности?