Еўракамісія ўхваліла ўгоду Activision Blizzard і Microsoft
Еўрапейская камісія ўхваліла ўгоду па куплі студыі Activision Blizzard кампаніяй Microsoft за $68,7 мільярда.

Падчас расследавання рэгулятар пацвердзіў, што зліццё можа паспяхова адбыцца дзякуючы забавязанням Microsoft, звязаным з воблачнымі гульнямі. Еўракамісія лічыць, што кампанія не стане забараняць гульні Activision на кансолях Sony. Абмежаванне рэлізаў на PlayStation не нанясе істотнай шкоды канкурэнцыі на рынку кансолей, мяркуе рэгулятар.
Былі ўхваленыя саступкі ў выглядзе супрацоўніцтва Microsoft з канкурэнтамі ў сферы патокавай перадачы гульняў накшталт Nvidia, Boosteroid, Ubitus ды іншых. Кампанія падпіша дзесяцігадовыя ліцэнзійныя дамовы для канкурэнтаў. Еўрапейскім карыстальнікам будзе дадзеная бясплатная ліцэнзія на трансляцыю цяперашніх і будучых гульняў Activision для кансолей і ПК праз любыя воблачныя сэрвісы.
Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.
Сошлись в цене, слава богу
Прощай Activision