Дапамажыце dev.by 🤍
Падтрымаць

Еўрасаюз хоча абавязаць кампаніі пазначаць кантэнт, створаны АІ

Еўракамісія лічыць, што ўвесь кантэнт, створаны ў інтэрнэце пры дапамозе штучнага інтэлекту, неабходна маркіраваць.

2 каментарыя
Еўрасаюз хоча абавязаць кампаніі пазначаць кантэнт, створаны АІ

Еўракамісія лічыць, што ўвесь кантэнт, створаны ў інтэрнэце пры дапамозе штучнага інтэлекту, неабходна маркіраваць.

Віцэ-прэзідэнт Еўракамісіі ў пытаннях каштоўнасцей і транспарэнтнасці Вера Юрава і камісар па ўнутраным рынку Цьеры Брэтон сустрэліся з прадстаўнікамі больш як 40 кампаній, якія падпісалі добраахвотны кодэкс Еўрасаюза па барацьбе з дэзынфармацыяй. Сярод гэтых кампаній TikTok, Microsoft і Meta. Twitter не стаў падпісваць кодэкс.

«Мы хочам, каб платформы стварылі такую маркіроўку, якая б дазваляла звычайнаму, самаму няўважліваму карыстальніку адразу бачыць, што гэта зроблена робатам», — заявіла Юрава. На яе думку, кампаніі мусяць распрацаваць тэхналогіі ідэнтыфікацыі прадукцыі нейрасеткі і маркіраваць на яе аснове кантэнт.

Таксама Еўракамісія заклікае кампаніі, якія займаюцца развіццём штучнага інтэлекту, ствараць інструменты, якія дазволяць адрозніваць кантэнт, створаны чалавекам, ад створанага АІ. Кампаніі, якія інтэгруюць АІ у свае сэрвісы, мусяць «прадугледзець неабходныя меры бяспекі, каб гэтыя сэрвісы не маглі выкарыстоўвацца зламыснікамі для стварэння дэзынфармацыі».

Google дадаў АІ ў пошук мабільнай праграмы Gmail
Google дадаў АІ ў пошук мабільнай праграмы Gmail
Па тэме
Google дадаў АІ ў пошук мабільнай праграмы Gmail
У маі АІ пазбавіў працы 3900 амерыканцаў
У маі АІ пазбавіў працы 3900 амерыканцаў
Па тэме
У маі АІ пазбавіў працы 3900 амерыканцаў
Лідары АІ-галіны параўналі рызыкі тэхналогіі з ядзернай вайной і заклікалі да рэгулявання
Лідары АІ-галіны параўналі рызыкі тэхналогіі з ядзернай вайной і заклікалі да рэгулявання
Па тэме
Лідары АІ-галіны параўналі рызыкі тэхналогіі з ядзернай вайной і заклікалі да рэгулявання

Хочаце паведаміць важную навіну? Пішыце ў Telegram-бот

Галоўныя падзеі і карысныя спасылкі ў нашым Telegram-канале

Абмеркаванне
Каментуйце без абмежаванняў

Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.

3faqt45
3faqt45 Meme officer в localhost
-5

ЕС всё больше становится СССР 2.0...

1

сетевые пакеты маркируют все всегда и везде в любой стране