Распрацоўшчык з Telegram прапанаваў звальняць тых, хто піша код рукамі. А месенджар рыхтуецца дадаць ШІ-агентаў — Claude, ChatGPT ды іншых
Распрацоўшчык афіцыйнага кліента Telegram для macOS Майк заявіў, што амаль увесь код кліентаў месенджара цяпер піша ШІ, а тыя, хто выкарыстоўвае для кодынгу рукі, могуць адпраўляцца працаваць рукамі ў іншае месца. Ягоныя паведамленне ў публічным чаце, прысвечаным кліенту для macOS, заўважыў «Код Дурава».

«Я лічу, што кожнага, хто да гэтага часу піша код рукамі, варта звольніць», — напісаў Майк.
Паводле яго, 99,9% кода кліентаў Telegram цяпер піша ШІ, а сайт gram.org зроблены з дапамогай вайбкодынгу ўсяго за адзін дзень. Ідэя спадабалася Паўлу Дураву, і ён аддаў пад праект дамэн.
Яшчэ адзін прыклад ад Майка — нейрасетка Claude за адну ноч адаптавала iOS-версію Telegram пад складны iPhone Duo. Кліенцкі код у кампаніі, паводле яго, цяпер пішуць і дызайнеры.
Распрацоўшчык лічыць, што так думаюць 80–90% распрацоўшчыкаў Telegram. На пытанні ўдзельнікаў чата пра якасць і бяспеку такога кода ён адказаў, што ўразлівасці цяпер знаходзіць і выпраўляе таксама ШІ, а якасць, паводле ягонай ацэнкі, вышэй, чым у рукапіснага кода.
Таксама Майк анансаваў адкрыццё GitHub-рэпазіторыя з зыходным кодам кліента для macOS. Прапаноўваць змены ў код змогуць усе жадаючыя. Папярэдні рэпазіторый не абнаўляўся больш за год.
Тым часам у бэта-версіі Telegram для macOS 13.1.0 (283365) выявілася новая функцыя «Agent», якая дазволіць карыстальнікам падключаць староннія ШІ-сервісы, выкарыстоўваючы ўласныя ключы API. На яе звярнуў увагу канал teleLakel.
Сярод падтрымліваемых правайдараў — OpenAI (ChatGPT), Anthropic (Claude), Google (Gemini), xAI (Grok) і OpenRouter.
Для наладкі карыстальнікам трэба будзе выбраць правайдара і ўвесці свой API-ключ. Для кожнага сервісу ёсць прамая спасылка на старонку, дзе карыстальнікі могуць атрымаць ключ. Пасля гэтага з’явіцца паведамленне «Цяпер вы можаце выкарыстоўваць @agent», якое паказвае на тое, што абраны ШІ-сервіс гатовы да працы праз бот.
Можна будзе падключаць некалькіх правайдараў адначасова і пераключацца паміж імі, выбіраючы актыўнага правайдара. Налады сінхранізуюцца паміж прыладамі. У кодзе таксама ёсць падтрымка асобных ШІ-мадэляў, іх назваў і функцыі пошуку, аднак магчымасць выбару канкрэтнай мадэлі канал не пацвярджае. Як менавіта карыстальнікі будуць узаемадзейнічаць з @agent — праз асабісты чат, убудаваны рэжым або іншым спосабам, пакуль невядома. Карыстальнікам фіча пакуль недаступная.
Лучше бы разработчик из telegram думал, как пофиксить их кривой клиент.
Всего лишь 1.5 месяца ушло после релиза macos 27, чтобы сделать клиент более-менее вменяемым.
Наверное, ждал пока месячный лимит клода сбросится.
Релоцировались? Теперь вы можете комментировать без верификации аккаунта.