Філіял Wargaming у Вільнюсе ўпершыню за пяць гадоў зайшоў у мінус, змяніў кіраўніка
Як паведамляе тэлеграм-канал эканамічнага аглядальніка Вадзіма Сяховіча, з верасня сёлета ў аднаго з найбуйнейшых беларускіх бізнесаў у Літве — Wargaming Vilnius, заснаванага ў 2020 годзе, — новы кіраўнік.

Мантаса Кацінаса, які ўзначальваў мясцовы офіс практычна з самага адкрыцця, змяніла Іона Лекавічутэ. Гэта адбылося пасля першага ў гісторыі Wargaming Vilnius года, у якім кампанія страціла ў выручцы і чыстым прыбытку.
Выручка па выніках 2025 года скарацілася на 1,9% да €81,8 млн. Па прыбытку другі па аб’ёмах (пасля Кіпра) цэнтр распрацоўкі Wargaming Group абваліўся адразу на 8% да €5,8 млн.
У адрозненне ад літоўскага офіса, філіял Wargaming у Польшчы ў 2025 годзе рос, прычым вельмі імкліва.
Аб’ём продажаў Wargaming Warsaw, заснаванага ў 2022 годзе, па выніках 2025-га павялічыўся на 62,7% да €24,4 млн у эквіваленце. А чысты прыбытак вырас на 42,9% да €3 млн.
Релоцировались? Теперь вы можете комментировать без верификации аккаунта.