Дапамажыце dev.by 🤍
Падтрымаць

Фінтэх-стартап з беларускімі каранямі ў топе-30 самых хуткарослых праектаў Усходняй Еўропы і Балтыі

Выданне Sifted апублікавала новы рэйтынг самых хуткарослых праектаў Усходняй Еўропы і краін Балтыі. У топе-30 апынуўся літоўскі фінтэх-стартап з беларускімі каранямі myTU.

1 каментарый

Выданне Sifted апублікавала новы рэйтынг самых хуткарослых праектаў Усходняй Еўропы і краін Балтыі. У топе-30 апынуўся літоўскі фінтэх-стартап з беларускімі каранямі myTU.

Рэйтынг быў складзены з улікам выручкі кампаній за апошнія тры фінансавыя гады. Сярод крытэраў, якія ўлічваліся пры складанні топа-30 — колькасць штатных супрацоўнікаў (максімум 999 чалавек), гадавы даход не меншы за 250 тыс. еўра (у 2022 або 2023 годзе).

У рэйтынгу Sifted стартап myTU апынуўся на 23 месцы. Сярэднегадавы тэмп росту даходаў кампаніі перавышае 50%.

myTU заснаваны ў 2019 годзе (зарэгістраваны ў Вільні), прапаноўвае паслугі мабільнага і лічбавага банкінгу для прыватных і бізнэс-кліентаў. У стартапе працуюць 25 чалавек. У 2022 годзе myTU прыцягнуў каля 5 млн еўра ад бізнэс-анёлаў, а ўсяго ад моманту заснавання — каля 7 млн еўра.

Беларускі айцішнік трапіў у топ-30 паспяховых маладых прадпрымальнікаў паводле версіі польскага Forbes
Беларускі айцішнік трапіў у топ-30 паспяховых маладых прадпрымальнікаў паводле версіі польскага Forbes
Па тэме
Беларускі айцішнік трапіў у топ-30 паспяховых маладых прадпрымальнікаў паводле версіі польскага Forbes

Хочаце паведаміць важную навіну? Пішыце ў Telegram-бот

Галоўныя падзеі і карысныя спасылкі ў нашым Telegram-канале

Абмеркаванне
Каментуйце без абмежаванняў

Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.

0

Так всё равно непонятно в каких локациях они работают. На сайте утверждают, что "по всему миру", но приложение их скачать нельзя "недоступно в вашем регионе"