Фішынгавых рэсурсаў у Telegram стала ў 5 разоў больш ад пачатку года
Эксперты кампаніі Angara Security сцвярджаюць, што колькасць фішынгавых рэсурсаў у месенджары прыкметна вырасла за першую палову гэтага года.

Бум фішынгу здарыўся на пачатку 2023 года і яго аб’ём працягвае павялічвацца. У другім квартале колькасць спробаў пераходу расійскіх карыстальнікаў на фішынгавыя рэсурсы павялічылася на 39% у параўнанні з першым кварталам. Таксама актыўнасць махляроў пацвердзілі «Лабараторыя Касперскага», кампаніі StopPhish і «Гарда Тэхналогіі».
З дапамогай фішынгавых паведамленняў ашуканцы разлічваюць зацікавіць або ўсхваляваць карыстальніка, каб выцягнуць з яго альбо ўліковыя даныя месенджара, альбо плацежныя або іншыя персанальныя звесткі. Пасля атрымання доступу да чужога акаўнта зламыснікі пачынаюць рассылаць шкодныя паведамленні яго кантактам. Верагоднасць паспяховага ўзлому чужога акаўнта прыкметна павялічваецца.
Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.
Такой рост - это показатель роста аудитории телеграмма, его успешности.
Цыгане всегда искали жертву в людном месте.