Фізічным асобам у Беларусі забаранілі прадаваць і купляць крыптавалюту па-за мясцовымі абменнікамі і біржамі

Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ «Пра зварот лічбавых знакаў (токенаў)», які заклікае «павысіць абароненасць грамадзян» пры ўгодах з крыптавалютай, а таксама выключыць яе выкарыстанне для махлярства. Дакумент ужо ўступіў у сілу.

24 каментарыя

Указ забараняе фізічным асобам і індывідуальным прадпрымальнікам, якія лічацца рэзідэнтамі ПВТ, прадаваць і купляць крыптавалюту па-за беларускімі крыптабіржамі або абменнікамі. Для юрыдычных асоб такая забарона дзейнічае ад 2017 года.

Якім будзе пакаранне за парушэнне, пакуль невядома. Прапановы па мерах адміністрацыйнай адказнасці ўнясе Савет Міністраў да 1 чэрвеня 2025 года.

Забарона на ўгоды з крыптавалютай для фізічных асоб была анансаваная МУС летам 2023 года. Аперацыі прапаноўвалася праводзіць праз біржы-рэзідэнты ПВТ, сярод якіх Bynex, Free2ex, Dzengi і Whitebird.

Крыптамахляры падманулі мінчанку на 3 тыс рублёў. Яна пайшла да «юрыстаў» — і яе зноў абакралі
Па тэме
Крыптамахляры падманулі мінчанку на 3 тыс рублёў. Яна пайшла да «юрыстаў» — і яе зноў абакралі
Число владельцев криптовалют в мире достигло 562 млн
По теме
Число владельцев криптовалют в мире достигло 562 млн

Читать на dev.by