Flo адзначылася ў спісе найлепшых вынаходак года па версіі TIME
Часопіс TIME унёс ананімны рэжым у трэкеры Flo у топ-200 найлепшых вынаходак 2023 года. Кампанія трапіла ў раздзел «Праграмы і софт».
У чэрвені 2022 года Вярхоўны суд ЗША прыняў рашэнне, якое аўтаматычна адмяняла права на аборты ў шэрагу штатаў. Гэта выклікала асцярогі за захаванасць адчувальных дадзеных у карыстальніц трэкераў менструальнага цыклу.
У верасні таго ж года Flo дадала ў праграму ананімны рэжым, у якім ключавыя звесткі, напрыклад, звесткі аб цыклах і сімптомах, пераносяцца ў новы ўліковы запіс, які не ўтрымлівае ніякай персанальнай інфармацыі. Функцыя рэалізаваная ў партнёрстве з Cloudflare. У гэтым годзе Flo выклала яе зыходны код на GitHub.
Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.
Фемки своих не бросают. Жаль только, что за почётное право стоять в очереди в военкоматы они не борются.