Дапамажыце dev.by 🤍
Падтрымаць

Fortune: TikTok не абараняла даных амерыканцаў і працягвала зліваць іх ByteDance

Пад ціскам амерыканскіх заканадаўцаў сацсетка запусціла праграму Project Texas, якая мелася паказаць празрыстасць выкарыстання карыстальніцкіх звестак амерыканцаў.

1 каментарый

Паводле звестак Fortune, Project Texas прадугледжвае перадачу ўсіх звестак амерыканскіх карыстальнікаў сацсеткі ў воблачную інфраструктуру Oracle. Хоць назва праекта адсылае да штаб-кватэры Oracle у тэхаскім Осціне, насамрэч ніводны з воблачных сэрвісаў кампаніі не размяшчаецца ў самім штаце. Паводле ўмоў праграмы, даныя амерыканцаў не павінны пакідаць ЗША, а ў супрацоўнікаў кампаніі-ўладальніка ByteDance не павінна быць да іх доступу.

Былы супрацоўнік TikTok сцвярджае, што абарона даных у рэчаіснасці не была такой эфектыўнай. Фармальна работнікаў амерыканскага філіяла перавялі пад кіраўніцтва менеджменту ў Сіэтле, але насамрэч яны працягвалі даваць справаздачу кіраўніцтву ў Кітаі. Кожныя два тыдні ён адпраўляў у пекінскае падраздзяленне ByteDance дакументацыю з асабістымі данымі карыстальнікаў з ЗША. Гэта патрабавалася для працы над алгарытмам.

Іншая былая супрацоўніца Кэці Пурыс заявіла, што TikTok заўсёды быў залежны ад ByteDance. Яна ўзначальвала аддзел бізнэс-маркетынгу і падала на кампанію ў суд за дыскрымінацыю. На думку Пурыс, яе звольнілі, бо ў Пекіне яе палічылі недастаткова сціплай. У пазове гаворыцца, што ў 2020 годзе кіраўніцтва ўзмацніла кантроль над сацсеткай, і раз на два месяцы праходзілі сустрэчы з найвышэйшым кіраўніцтвам ByteDance.

Тым не менш знайшліся і тыя былыя работнікі сацсеткі, якія назвалі сувязі з кітайскай кампаніяй перабольшанымі. Напрыклад, адзін з былых менеджараў падчас слуханняў у Кангрэсе ЗША заявіў, што Project Texas і яго еўрапейскі аналаг Project Clover мелі вялікае значэнне для абароны персанальных даных амерыканцаў і еўрапейцаў. А метады збору даных TikTok практычна не адрозніваюцца ад метадаў іншых тэхналагічных кампаній.

США против TikTok: заблокируют ли соцсеть американцам?
США против TikTok: заблокируют ли соцсеть американцам?
По теме
США против TikTok: заблокируют ли соцсеть американцам?
TikTok хочет запустить рекламные аватары которые отберут часть доходов у блогеров
TikTok хочет запустить рекламные аватары, которые отберут часть доходов у блогеров
По теме
TikTok хочет запустить рекламные аватары, которые отберут часть доходов у блогеров
TikTok вызначыўся з назвай новай сацсеткі — канкурэнта Instagram
TikTok вызначыўся з назвай новай сацсеткі — канкурэнта Instagram
Па тэме
TikTok вызначыўся з назвай новай сацсеткі — канкурэнта Instagram

Хочаце паведаміць важную навіну? Пішыце ў Telegram-бот

Галоўныя падзеі і карысныя спасылкі ў нашым Telegram-канале

Абмеркаванне
Каментуйце без абмежаванняў

Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.

Anonymous
Anonymous
1

Ну надо же! Китайцы снова наврали, никогда такого не было и вот опять!