Французская паліцыя ўпершыню пракаментавала справу Дурава. Яна вядзецца па 12 артыкулах
Павел Дураў застаецца пад вартай у Францыі, у дачыненні да яго вядзецца расследаванне, піша Reuters са спасылкай на спікера паліцыі краіны. Да гэтага ведамства афіцыйна не выказвалася пра справу заснавальніка Telegram.

Следства праводзяць падраздзяленне па барацьбе з кіберзлачынствамі і ўпраўленне па супрацьдзеянні махлярству.
Дурава затрымалі праз адмову супрацоўнічаць з французскімі ўладамі ў пытаннях фінансавых і кіберзлачынстваў, якія здзяйсняюцца праз Telegram. Гэтыя злачынствы звязаныя ў тым ліку з адсутнасцю мадэрацыі на платформе.
26 жніўня пракуратура Францыі выпусціла афіцыйны прэс-рэліз у сувязі з затрыманнем Дурава. Там гаворыцца, што ён быў затрыманы ў рамках крымінальнага расследавання, якое было пачатае 8 ліпеня. Расследаванне вядзецца ў дачыненні да нявызначаных асоб па 12 складах злачынства:
Саўдзел у адміністраванні анлайн-платформы для забеспячэння магчымасці правядзення незаконных транзакцый. Адмова даць інфармацыю на запыт упаўнаважаных органаў.
Саўдзел у захоўванні выяў непаўналетніх парнаграфічнага характару.
Саўдзел у распаўсюдзе выяў непаўналетніх парнаграфічнага характару арганізаванай групай.
Саўдзел у распаўсюдзе наркотыкаў.
Саўдзел у распаўсюдзе хакерскіх праграм.
Саўдзел у махлярстве, здзейсненым арганізаванай групай.
Стварэнне арганізаванай групы з мэтай здзяйснення злачынстваў, якія караюцца пазбаўленнем волі на тэрмін не меншы за пяць гадоў.
Адмыванне грошай, атрыманых у выніку дзеяння арганізаванай злачыннай групы.
Аказанне крыптаграфічных паслуг, накіраваных на забеспячэнне прыватнасці, без абавязковага дэкларавання.
Незаконнае прадастаўленне сродкаў крыптаграфіі звыш неабходных для забеспячэння канфідэнцыйнасці.
Незаконны імпарт сродкаў крыптаграфіі звыш неабходных для забеспячэння прыватнасці.
Цяпер Дурава дапытваюць следчыя. Ён можа быць пакінуты пад вартай да 28 жніўня.
Раней прэзідэнт Францыі Эмануэль Макрон запэўніў, што справа Дурава не з’яўляецца палітычна матываванай.
-Незаконное предоставление средств криптографии сверх необходимых для обеспечения конфиденциальности.
-Незаконный импорт средств криптографии сверх необходимых для обеспечения конфиденциальности.
🤦♂️Демократия, блин. Даже уровень шифрования данных регулируется.
Я не понимаю, как у них пазл складывается для принятия таких законов. Если я буду передавать данные куда либо с тем уровнем, что они хотят (читай могут расшифровать спецслужбы), то криминал может получить к ним доступ. Если же выше, то они не смогут получить доступ ни к моим сообщениям ни к бандитским.
Чтоб разрубить этот замкнутый круг они решили пожертвовать моими интересами безопасности.
Красауцы😁
Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.