Французская Voodoo купіла сацыяльную сетку BeReal за 500 млн еўра
Французскі распрацоўшчык, выдавец бясплатных мабільных гульняў Voodoo купіў сацыяльную сетку, якая стала папулярная ў часе пандэміі каранавіруса.
У BeReal карыстальнікі не могуць рэдагаваць фатаграфіі, апрацоўваць іх або выбіраць найбольш прыдатную. Штодня ў карыстальніка ёсць толькі адна спроба для публікацыі здымка. У выпадковы момант часу прыходзіць апавяшчэнне з прапановай зрабіць фатаграфію. На гэта адводзіцца некалькі хвілін. Заснавальнік праграмы Алексіс Барэят «застанецца ўцягнутым» у справы сацсеткі, новым гендырэктарам стане Аймерык Рофэ, кіраўнік праграмы Wizz ад Voodoo.
«BeReal дасягнула неверагоднай лаяльнасці карыстальнікаў і росту, паказваючы, што існуе ўніверсальная патрэба дзяліцца рэальным, неадфільтраваным досведам з блізкімі сябрамі. Мы вельмі рады аб’яднаць нашыя каманды і выкарыстоўваць ноу-хау і дыферэнцыраваныя тэхналогіі Voodoo, каб пашырыць BeReal ў культавую сацыяльную сетку для праўдзівасці», — заявіў сузаснавальнік і генеральны дырэктар Voodoo Аляксандр Язді.
Voodoo абвясціла, што набыла BeReal за 500 мільёнаў еўра і мае намер заняцца распрацоўкай новых функцый, прасоўваннем і манетызацыяй праграмы. Цяпер аўдыторыя сацсеткі налічвае больш за 40 мільёнаў карыстальнікаў, якія ніяк не манетызуюцца. Для гэтага Voodoo плануе выкарыстаць досвед стварэння і развіцця сваіх прадуктаў, такіх як Helix Jump, Mob Control, Block Jam 3D і Wizz.
Читать на dev.by