Французскі стартап Mistral выпусціў сваю першую АІ-мадэль для кода
Французскі стартап выпусціў сваю першую генератыўную мадэль штучнага інтэлекту для кадзіравання пад назвай Codestral. У кампанію актыўна інвестуюць Microsoft і Amazon.

Codestral распрацаваны для дапамогі распрацоўшчыкам. Мадэль навучалі на прыкладах больш як 80 моў праграмавання, уключаючы Python, Java, C++ і JavaScript. Сістэма можа выконваць функцыі кадзіравання, пісаць тэсты і запаўняць частковы код, адказвае на пытанні пра базу на англійскай мове. Мадэль мае 22 мільярды параметраў.
Хостынгавая версія Codestral і яе платны API запушчаныя на платформе Le Chat. Таксама стваральнікі працуюць над тым, каб убудаваць мадэль у фрэймворкі праграм і асяроддзя распрацоўкі, такія як LlamaIndex, LangChain, Continue.dev і Tabnine.
Паводле ліцэнзіі Mistral, мадэль і вынікі яе працы забаронена выкарыстоўваць для любой камерцыйнай дзейнасці, у тым ліку «любое ўнутранае выкарыстанне супрацоўнікамі ў кантэксце бізнэс-дзейнасці кампаніі». Прычынай гэтай забароны можа быць выкарыстанне абароненых аўтарскіх правам матэрыялаў для навучання мадэлі.
Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.