FT: ЕС хоча абвінаваціць Meta за мадэль «плаці або згаджайся»
Еўракамісія плануе абвінаваціць кампанію ў парушэнні закона «Аб лічбавых рынках» (DMA) у сувязі з мадэллю «плаці або згаджайся».

«Чакаецца, што рэгулятары скажуць, што выбар, прапанаваны мадэллю Meta, рызыкуе даць спажыўцам ілжывую альтэрнатыву, паколькі фінансавы бар’ер патэнцыйна змушае іх пагадзіцца на адсочванне іх персанальных даных у рэкламных мэтах», — сказана ў заяве.
Цяпер сацсеткі можна выкарыстоўваць бясплатна, падаўшы згоду на збор даных, або платна, каб даныя не перадаваліся і адсутнічала рэклама. Meta лічыць, што ўмовы мадэлі адпавядаюць DMA. Калі кампанію прызнаюць вінаватай, яна будзе абавязаная выплаціць да 10% ад сусветнага абароту і да 20% за любое паўторнае парушэнне.
Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.