Новы трэнд у нерухомасці: прадаўцы элітных дамоў гатовы мяняць іх на акцыі OpenAI і SpaceX
На амерыканскім рынку элітнай нерухомасці набірае абароты незвычайны маркетынгавы ход: уладальнікі шматмільённых асабнякоў ад Брукліна да Сіліконавай даліны пачалі адкрыта ўказваць у аб’явах, што гатовыя прыняць у якасці аплаты акцыі топавых ШІ-стартапаў і ІТ-кампаній, якія выходзяць на біржу, такіх як Anthropic, OpenAI і SpaceX.

Як піша Business Insider, прадаўцы ідуць на такі крэатыў праз застой у прэміяльным сегменце: высокія цэны і жорсткія іпатэчныя стаўкі прывялі да таго, што дарагія дамы прастойваюць месяцамі. Згадванне акцый перспектыўных тэхнагігантаў у апісанні аб’ектаў дапамагае абысці рэкламныя абмежаванні па таргетынгу на пэўныя прафесіі і напрамую зачапіць патрэбную аўдыторыю — наваспечаных ІТ-мільянераў і інвестараў.
Эксперты адзначаюць, што рэальныя ўгоды ў фармаце «акцыі ў абмен на квадратныя метры» — велізарная рэдкасць, бо большасць заможных пакупнікоў аддае перавагу выкарыстоўваць каштоўныя паперы проста як заклад для атрымання банкаўскіх крэдытаў. Але як інструмент прыцягнення ўвагі стратэгія працуе «на 100%». Аб’явы імгненна трапляюць у медыйныя загалоўкі і вірусяцца ў сацсетках.
Самі прадаўцы прызнаюць, што ў выпадку рэальнай угоды яны хутчэй разлічваюць на гібрыдны варыянт — сумесь наяўных і каштоўных папераў. Для іх гэта выдатны шанс дыверсіфікаваць партфель. Напрыклад, адзін з інвестараў знізіў цану на сваю кватэру ў Нью-Ёрку з $7,8 млн да $6,3 млн і вырашыў лавіць супрацоўнікаў Anthropic, якая адкрыла офіс непадалёк. Кажа, хоча знізіць долю нерухомасці ў сваіх актывах і атрымаць ранні доступ да акцый ШІ-сектара, у доўгатэрміновы рост якога шчыра верыць.
Релоцировались? Теперь вы можете комментировать без верификации аккаунта.