Беларускі ІТ-бізнес пачаў плаціць менш падаткаў Літве
Падатковыя паступленні ў літоўскі бюджэт ад буйнога беларускага ІТ-бізнесу скараціліся больш чым на мільён еўра за першую палову 2026 года ў параўнанні з аналагічным перыядам 2025-га. Пра гэта піша тэлеграм-канал эканамічнага аглядальніка Вадзіма Сяховіча.

Сукупны аб’ём падатковых плацяжоў чатырох кампаній з беларускім капіталам, якія ўвайшлі ў топ-100 галіновых лідараў па ўплаце падаткаў, перавысіў за студзень–чэрвень €16,1 млн. Год таму было €17,3 млн.
Паводле дадзеных Дзяржаўнай падатковай інспекцыі Літвы, у першым паўгоддзі 2026 года скарацілі адлічэнні ўсе чатыры беларускія кампаніі: EPAM sistemos (з €8 млн да €7,8 млн), Wargaming Vilnius (з €5,8 млн да €5 млн), Gurtam (з €3,1 млн да €3 млн) і Belka Games LT (з €0,4 млн да €0,3 млн).
Flo Health LTU наогул не ўвайшла ў топ-100 найбуйнейшых ІТ-падаткаплацельшчыкаў у разгляданы перыяд.
Релоцировались? Теперь вы можете комментировать без верификации аккаунта.