У Еўропе заўтра перастануць працаваць карты Mastercard двух беларускіх банкаў
Адразу два банкі Беларусі паведамілі, што Mastercard адмовілася працаваць з іх карткамі з 21 красавіка. Прычыну не называюць.
Адразу два банкі Беларусі паведамілі, што Mastercard адмовілася працаваць з іх карткамі з 21 красавіка. Прычыну не называюць.
Адразу два банкі Беларусі паведамілі, што Mastercard адмовілася працаваць з іх карткамі з 21 красавіка. Прычыну не называюць.
Белгазпрамбанк аб’явіў, што па рашэнні плацежнай сістэмы будуць недаступныя аперацыі з выкарыстаннем яго картак Mastercard на тэрыторыі краін Еўрапейскага саюза, у тым ліку ў інтэрнэт-крамах. У Беларусі і іншых краінах (акрамя ЕС) усё застанецца без зменаў.
Альфа-Банк таксама напісаў, што з 21 красавіка яго карткі Mastercard перастануць працаваць у краінах ЕС (Аўстрыя, Бельгія, Балгарыя, Венгрыя, Германія, Грэцыя, Данія, Ірландыя, Іспанія, Італія, Кіпр, Латвія, Літва, Люксембург, Мальта, Нідэрланды, Польшча, Партугалія, Румынія, Славакія, Славенія, Фінляндыя, Францыя, Харватыя, Чэхія, Швецыя, Эстонія), а таксама ў Вялікабрытаніі, Ісландыі, Ліхтэнштэйне і Нарвегіі.
Уладальнікі карт больш не змогуць тут зняць наяўныя ў банкаматах, адправіць пераводы з карты на карту праз лакальныя сервісы і разлічыцца ў крамах і анлайн. Ва ўсіх астатніх лакацыях карты Mastercard Альфа-Банка працягнуць працаваць.
Тым, хто цяпер знаходзіцца ў адной з краін са спісу, банк раіць зняць грошы ў любым банкамаце — для такіх кліентаў адменена камісія за зняцце ўласных сродкаў за мяжой незалежна ад сумы да сярэдзіны чэрвеня. Таксама можна бясплатна перавесці грошы праз АРІП на карту іншага беларускага банка праз мабільнае прыкладанне INSNC.


Релоцировались? Теперь вы можете комментировать без верификации аккаунта.